TUTэйшыя ў свеце. З’ехаць з Беларусі, каб сустрэцца на Брадвеі

Яны абодва нарадзіліся ў тагачасным Паўночна-Заходнім краі. Абодва апынуліся ў краіне мараў у 6-гадовым узросце, каб пачаць новае жыццё, сустрэцца ды ўпісаць свае імёны ў летапіс амерыканскага папулярнага музычнага мастацтва.

Яны абодва нарадзіліся ў тагачасным Паўночна-Заходнім краі. Абодва апынуліся ў краіне мараў у 6-гадовым узросце, каб пачаць новае жыццё, сустрэцца ды ўпісаць свае імёны ў летапіс амерыканскага папулярнага музычнага мастацтва. Эл Хофман і Дзік Мэнінг — сённяшнія героі нашага праекта “TUTэйшыя”.

Эл з МінскуЭл Хофман нарадзіўся ў Мінску 25 верасня 1901 года. Пра ягоную сям’ю, на жаль, нічога невядома. Падобна на

Эл ХОФМАН (Al Hoffman)Нарадзіўся 25 верасня 1901 г. у Мінску (Расійская імперыя).Памёр 21 ліпеня 1960 г. у Нью-Ёрку (ЗША).
тое, што тады, у губернскім горадзе, яго звалі зусім інакш, а вядомае нам сёння імя з’явілася пазней. Верагодна, тады, калі хлопцу было шэсць год і бацькі, ашчадзіўшы грошай, выправіліся ў пошуках лепшай долі цераз Атлантыку. Хофманы атабарваюцца ў горадзе Сіэтл (штат Вашынгтон), які ў той час заходзіўся ад “залатой ліхаманкі”. Там Эл скончыў школу ды стварыў першы юнацкі гурт, у якім граў на барабанах. Адчуваючы ў сабе творчы патэнцыял, сын эмігрантаў скіроўваецца ў творчую сталіцу Амерыкі Нью-Ёрк. У горадзе неабмежаваных магчымасцяў Эл знайшоў працу ўдарніка ў некалькіх начных клубах. Аднак грошай бракавала і, каб зарабіць на пражыццё, хлопец гандляваў абаранкамі. Гэтак пачалася ягонай кар’ера на Брадвеі. Два гады пайшло на тое, каб агледзецца, завесці патрэбныя сувязі і заняцца справай цэлага жыцця — пачаць пісаць музыку. У 1930-м Хофман дэбютуе ў якасці кампазітара з хітом “I Don't Mind Walkin' in the Rain" (сумесна з Максам Рычам). Таленавітага маладзёна адразу адзначылі ў музычных колах, ён становіцца сваім малым у Tin Pan Alley — нью-ёркскай эстраднай тусоўцы, у якую ўваходзілі папулярныя кампазітары, паэты-песеннікі і выдаўцы. Хофман пачынае супрацоўнічаць з паэтамі Элам Гудхартам, Морысам Зіглерам, Эдам Нэльсанам, Джэры Лівінгстонам і іншымі. Вынікам нараджаюцца хіты таго часу “Heartaches”, “I Apologize”, “Auf Wiedersehn, My Dear”, “Fit as a Fiddle”, “Black-Eyed Susan Brown”, “Who Walks in When I Walk Out?”, “I Saw Stars”, “Little Man You’ve Had Busy Day”, “Roll Up the Carpet”, “I’m in a Dancing Mood”, “Without Rhythm” і іншыя. Папулярнасць кампазітара перакрочвае праз акіян. У 1934-м моднага амерыканскага кампазітара запрашаюць у Лондан, дзе ён затрымліваецца на тры гады. Былы мінчук піша музыку для самых прэстыжных тэатральных сцэнаў Вест-Энду і для брытанскіх кінафільмаў. Створаныя ім у супрацы з паэтамі Гудхартам і Зіглерам "She Shall Have Music" і "Everything Stops For Tea" становяцца хітамі па абодва бакі Атлантыкі. Па вяртанні ў Амерыку Эл Хофман — адзін з самых запатрабаваных кампазітараў на Брадвеі. Ягоныя песні запісваюць Фрэнк Сінатра ("Close To You", "I'm Gonna Live Until I Die") і Білі Экстайн ("I Apologize"), Элла Фіцджэральд і Луіс Армстранг ("Who Walks In When I Walk Out"), Тоні Бэнэт і Бэці Мідлер — ці не ўсе зоркі таго часу. У 1941-м кампазіцыя “The Story of a Starry Night”, напісаная разам з Лівінгстонам і Мэнам Кэрцісам на падставе “Сімфоніі № 6” Чайкоўскага, стала галоўным хітом аркестра Глена Мілера. У 1943-м песня “Mairzy Doats” (разам з Лівінгстонам і Мілтанам Дрэйкам) літаральна ўвагнала Амерыку ў экстаз, усе найбуйнейшыя газеты лічылі за гонар згадаць назоў песні ў загалоўках. У 1950-м на экраны выйшаў славуты дыснэеўскі мультфільм “Папялушка”, саўндтрэк для якога стварыў былы мінчук. Агулам Хофман напісаў больш за 1500 песень, выдаючы хіты амаль да канца жыцця. Шкада, што яно аказалася нядоўгім. Кампазітар памёр у ліпені 1960 года ў Нью-Ёрку ад рака прастаты. У 1984-м яго ўключылі ў Залу славы кампазітараў і паэтаў-песеннікаў. Дзік з Гомеля У апошнія гады жыцця Эл Хофман найбольш шчыльна супрацоўнічаў з папулярным песеннікам Дзікам Мэнінгам,
Дзік МЭНІНГ (Dick Manning)Нарадзіўся 12 чэрвеня 1912 г. у Гомелі (Расійская імперыя).Памёр 11 красавіка 1991 г. у Нью-Ёрку (ЗША).

які таксама трапіў у Амерыку з... Беларусі. Самуіл Медаў з'явіўся на свет у габрэйскай сям’і ў Гомелі ў 1912 годзе. Вядома толькі, што ягоныя бацькі мелі пэўныя адносіны да тэатра, прышчапіўшы сыну цікавасць да мастацтва. На Беларусі хлопчык пражыў шэсць год, на якія прыпала Першая сусветная вайна з голадам, акупацыямі і няпэўнай будучыняй. Ратуючыся ад бязладдзя, Медавы пакідаюць радзіму, спадзеючыся знайсці шчасце ў краі бязмежных магчымасцяў. Як бачна па лёсах двух нашых герояў, шэсць год — той узрост, што дазваляе навучыцца гаварыць без акцэнта ды арганічна ўліцца ў заакіянскае грамадства. І першае, і другое — неабходныя складнікі паспяховага ўзыходжання па лесвіцы жыцця. З ранняга дзяцінства хлапчук вылучаўся музычным слыхам і падаваў надзеі як адораны піяніст. Ён вучыцца ў легендарнай нью-ёркскай Джульярдскай музычнай школе, сканчае Філадэльфійскую кансерваторыю. Першая вядомасць прыйшла да Сэма Медофа (так яго запісалі ў Штатах) напрыканцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў. Ягоны бэнд пад назовам “The Yiddish Swingtet”, які выконваў традыцыйныя песні на мове ідыш у джазавай і свінгавай апрацоўцы, стаў заўсёднікам нью-ёркскіх радыёстанцый. Музычнае шоу з ягоным удзелам выходзіла ў жывы эфір штотыдзень цягам 17 (!) год. У 1944-м у эфір выйшаў першы ў гісторыі паўнаметражны тэлевізійны мюзікл "The Boys From Boise", музыку для якога напісаў нараджэнец Гомеля. У 1948-м ён пераадолеў апошнюю перашкоду на шляху да вышэйшага свету. Гэтак Сэм Медоф стаў Дзікам Мэнінгам. Як паэт і кампазітар наш зямляк напісаў мноства папулярных песень (Bibbidi-Bobbidi-Boo, "Takes Two to Tango", "Fascination", "Hot Diggity", "Papa Loves Mambo" і інш.), якія выконваліся на эстрадзе, у галівудскіх кінастужках і ў брадвейскіх мюзіклах. Зорнымі для Дзіка Мэнінга сталі 1950-я, калі ён працаваў у звязцы з земляком Элам Хофманам (“Allegheny Moon”, “Dennis the Menace”, “I Can't Tell a Waltz from a Tango”). Чалавек шырокага музычнага таленту, ён граў на піяніна і аргане, пісаў сімфоніі для аркестра і пазыўныя для радыё, вучыў маладых вакалу і дырыжыраваў біг-бэндам. Ягоныя хіты перакладаліся на 27 моў свету і ўжо пасля смерці гучалі ў двух дзесятках кіна- і тэлефільмах. Падобным могуць пахваліцца толькі лічаныя творцы. Мэнінг прыжыў значна даўжэйшае за Хофмана жыццё, адышоўшы ў іншы свет на 89-м годзе. Па ягонай смерці газета The New York Times прысвяціла яму некралог, у якім было пазначана, што “кампазітар, паэт і песеннік” нарадзіўся ў “Gomel, U.S.S.R”...

Кастусь Лашкевіч, Tut.by