Яны абодва нарадзіліся ў тагачасным Паўночна-Заходнім краі. Абодва апынуліся ў краіне мараў у 6-гадовым узросце, каб пачаць новае жыццё, сустрэцца ды ўпісаць свае імёны ў летапіс амерыканскага папулярнага музычнага мастацтва. Яны абодва нарадзіліся ў тагачасным Паўночна-Заходнім краі. Абодва апынуліся ў краіне мараў у 6-гадовым узросце, каб пачаць новае жыццё, сустрэцца ды ўпісаць свае імёны ў летапіс амерыканскага папулярнага музычнага мастацтва. Эл Хофман і Дзік Мэнінг — сённяшнія героі нашага праекта “TUTэйшыя”.
Эл з МінскуЭл Хофман нарадзіўся ў Мінску 25 верасня 1901 года. Пра ягоную сям’ю, на жаль, нічога невядома. Падобна на
![]() |
| Эл ХОФМАН (Al Hoffman)Нарадзіўся 25 верасня 1901 г. у Мінску (Расійская імперыя).Памёр 21 ліпеня 1960 г. у Нью-Ёрку (ЗША). |
![]() |
| Дзік МЭНІНГ (Dick Manning)Нарадзіўся 12 чэрвеня 1912 г. у Гомелі (Расійская імперыя).Памёр 11 красавіка 1991 г. у Нью-Ёрку (ЗША). |
які таксама трапіў у Амерыку з... Беларусі. Самуіл Медаў з'явіўся на свет у габрэйскай сям’і ў Гомелі ў 1912 годзе. Вядома толькі, што ягоныя бацькі мелі пэўныя адносіны да тэатра, прышчапіўшы сыну цікавасць да мастацтва. На Беларусі хлопчык пражыў шэсць год, на якія прыпала Першая сусветная вайна з голадам, акупацыямі і няпэўнай будучыняй. Ратуючыся ад бязладдзя, Медавы пакідаюць радзіму, спадзеючыся знайсці шчасце ў краі бязмежных магчымасцяў. Як бачна па лёсах двух нашых герояў, шэсць год — той узрост, што дазваляе навучыцца гаварыць без акцэнта ды арганічна ўліцца ў заакіянскае грамадства. І першае, і другое — неабходныя складнікі паспяховага ўзыходжання па лесвіцы жыцця. З ранняга дзяцінства хлапчук вылучаўся музычным слыхам і падаваў надзеі як адораны піяніст. Ён вучыцца ў легендарнай нью-ёркскай Джульярдскай музычнай школе, сканчае Філадэльфійскую кансерваторыю. Першая вядомасць прыйшла да Сэма Медофа (так яго запісалі ў Штатах) напрыканцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў. Ягоны бэнд пад назовам “The Yiddish Swingtet”, які выконваў традыцыйныя песні на мове ідыш у джазавай і свінгавай апрацоўцы, стаў заўсёднікам нью-ёркскіх радыёстанцый. Музычнае шоу з ягоным удзелам выходзіла ў жывы эфір штотыдзень цягам 17 (!) год. У 1944-м у эфір выйшаў першы ў гісторыі паўнаметражны тэлевізійны мюзікл "The Boys From Boise", музыку для якога напісаў нараджэнец Гомеля. У 1948-м ён пераадолеў апошнюю перашкоду на шляху да вышэйшага свету. Гэтак Сэм Медоф стаў Дзікам Мэнінгам. Як паэт і кампазітар наш зямляк напісаў мноства папулярных песень (Bibbidi-Bobbidi-Boo, "Takes Two to Tango", "Fascination", "Hot Diggity", "Papa Loves Mambo" і інш.), якія выконваліся на эстрадзе, у галівудскіх кінастужках і ў брадвейскіх мюзіклах. Зорнымі для Дзіка Мэнінга сталі 1950-я, калі ён працаваў у звязцы з земляком Элам Хофманам (“Allegheny Moon”, “Dennis the Menace”, “I Can't Tell a Waltz from a Tango”). Чалавек шырокага музычнага таленту, ён граў на піяніна і аргане, пісаў сімфоніі для аркестра і пазыўныя для радыё, вучыў маладых вакалу і дырыжыраваў біг-бэндам. Ягоныя хіты перакладаліся на 27 моў свету і ўжо пасля смерці гучалі ў двух дзесятках кіна- і тэлефільмах. Падобным могуць пахваліцца толькі лічаныя творцы. Мэнінг прыжыў значна даўжэйшае за Хофмана жыццё, адышоўшы ў іншы свет на 89-м годзе. Па ягонай смерці газета The New York Times прысвяціла яму некралог, у якім было пазначана, што “кампазітар, паэт і песеннік” нарадзіўся ў “Gomel, U.S.S.R”...
Кастусь Лашкевіч, Tut.by


