Да ўвагі беларускіх літаратараў! Новая магчымасць пусціць свае творы ў свет!

Найбуйнешая скарбонка беларускай літаратуры ў сеціве - Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Кamunikat.org – запрашае да супрацы беларускіх літаратараў.

У эпоху поўнай кампутарызацыі жыцця, тэхнічных навінак і змены поглядаў на традыцыйную кнігу, немагчыма абысці бокам запатрабаванні чытачоў у сучасных формах друкаваных выданняў.

Калі дзяржаўныя выдавецтвы не запланавалі выданне Вашых кніг, а недзяржаўныя не маюць сродкаў ці магчымасці пусціць у свет Ваш твор, які варта аддаць “у людзі”, калі наклад ранейшай публікацыі разышоўся, і шукаць Ваш твор у кнігарнях ці бібліятэках – безвыніковая страта часу, а на перавыданне няма спадзеву, да супрацы запрашае Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Кamunikat.org.

Кamunikat.org размесціць Вашыя кнігі ў найбуйнешай скарбонцы беларускай літаратуры ў сеціве. Доступ да твораў атрымаюць чытачы не толькі школьнай або раённай бібліятэкі – мы пусцім іх у свет. Вашыя кнігі, выдадзеныя ў “перадкампутарную” эпоху атрымаюць лічбавую версію высокай якасці, а Вы – асабістую інтэрнэт-старонку. Чытач атрымае магчымасць пазнаёміцца з кнігамі, не выходзячы з дому, спазнаць Вашу творчасць у поўным аб’ёме, а таксама выказаць сваё меркаванне.

Падрабязнасці і ўмовы супрацы – праз кантакт kamunikat@kamunikat.org.

kamunikat.org