Акцыя салідарнасці ў Севастопалі

Сябры Севастопальскага  таварыства беларусаў імя Максіма багдановіча “Пагоня” правялі 19 лютага акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У гэты дзень а 12:00 быў узняты бел-чырвона-белы сцяг на ўзгорку Матроскага бульвара ў Севастопалі ля помніка беларусу Аляксандру Казарскаму.

Быў запалены сімвалічны факел Свабоды. Прагучала малітва за палітычных зняволеных, тых, хто зараз знаходзіцца пад следствам па выніках падзей 19 снежня ў Мінску. Падчас акцыі быў зачытаны верш Уладзіміра някляева “Сцяг”. Прысутныя з радасцю даведаліся пра вылучэнне паэта на атрыманне Нобелеўскай прэміі.

Словы ўдзячнасці і салідарнасці прагучалі на адрас тых дзяржаў, грамадскіх арганізацый, грамадзян, якія падтрымліваюць барацьбу беларускага народа за абарону правоў чалавека і за дэмакратычную прававую дзяржаву.

Паводле Валера Барташа


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение