Унікальныя паштоўкі Вячкі Целеша

Выстава жывапісу сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, старшыні аб'яднання мастакоў-беларусаў Балтыі “Маю гонар”, мастака Вячкі Целеша прайшла ў студзені  ў Інстытуце менеджменту інфармацыйных сістэм у Рызе. Нямногія ведаюць, што аўтар прац яшчэ і заўзяты калекцыянер старадаўніх паштовак.

Выстава жывапісу сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, старшыні аб'яднання мастакоў-беларусаў Балтыі “Маю гонар”, мастака Вячкі Целеша прайшла ў студзені  ў Інстытуце менеджменту інфармацыйных сістэм у Рызе.

Нямногія ведаюць, што аўтар прац яшчэ і заўзяты калекцыянер старадаўніх паштовак, адзін з самых вядомых у Рызе філакартыстаў. Менавіта Целеш ў 1979 годзе заснаваў Рыжскае таварыства філакартыстаў. Ён жа даказаў, што самая першая паштоўка на тэрыторыі былой Расійскай імперыі выйшла ў Рызе ў 1894 годзе, а не ў Маскве, як лічылася раней. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў Вячка Целеш збіраў калекцыю старадаўніх паштовак з відамі беларускіх гарадоў, сёння ў яго калекцыі -- больш за 4 тысячы паштовак. Заслугі калекцыянера яшчэ доўга можна пералічваць.

- З чаго ж усё пачалося? - Звяртаюся да калегі па захапленню.

- У Рыгу я прыехаў з Беларусі - паступаць у Акадэмію мастацтваў, - распавядае калекцыянер. - У гады вучобы і пачаў сур'ёзна калекцыянаваць. Хоць мастацкія паштоўкі цікавілі мяне яшчэ з дзіцячых гадоў. Школьнікам купляў і перапісваў іх. Перапісваў, зрэшты, і "віншавалкі", якія прыходзілі бацькам. Тады прыцягвала тэма мастацтва ў паштоўцы. Дарэчы, калекцыя рэпрадукцый мастакоў дапамагала мне і ў час вучобы ў акадэміі.

- І ўсё ж адна з асноўных вашых тым - віды Рыгі.

- Калі прыехаў у Рыгу, мяне зачаравала архітэктура горада. На сустрэчах калекцыянераў, якія тады праходзілі ў Палацы культуры завода ВЭФ, стаў купляць старадаўнія віды Рыгі. Сёння найстарэйшая паштоўка латвійскага раздзела калекцыі - з выглядам Рыжскага ўзмор'я, выпушчаная ў 1894 годзе. Гэта самая першая паштоўка, выдадзеная ў тагачаснай Расійскай імперыі. Мне ўдалося даказаць, што радзіма першай рускай паштоўкі - Рыга, а не Масква, як лічылася раней (там быў знойдзены экзэмпляр 1895 года). Гэтыя дадзеныя затым увайшлі ў розныя кнігі па філакартыі. Ужо ў нашы дні калекцыянер з Цэсіса выявіў яшчэ больш раннюю паштоўку c выглядам Рыгі - 1893 года. А ў тым, што першыя ілюстраваныя паштоўкі знойдзеныя ў нас, няма нічога дзіўнага. На мяжы стагоддзяў Рыга была самым буйным і эканамічна развітым партовым горадам Прыбалтыкі, праз які ішоў гандаль з Заходняй Еўропай і, у прыватнасці, з Германіяй - радзімай адной з першых ілюстраваных паштовак. Я збіраю і навагоднія паштоўкі, але на іх абавязкова павінен быць надпіс з годам. Збіраю не толькі старыя, але і сучасныя, таму што паштоўка цікавіць мяне як факт эпохі, які нясе дух зніклага назаўжды часу, які нясе памяць пра мастакоў, фатографаў, выдаўцоў. Бо і сённяшнія паштоўкі гадоў праз сто будуць цікавыя нашым нашчадкам.

- Ёсць у вас і іншая любоў у калекцыяванні - гарады Беларусі.

- Гэтая тэма прыйшла пазней, у канцы 1960-х. Пабываў неяк на радзіме, а там пытаюцца: чаму ты, маўляў, Беларусь не збіраеш? Бо калі Рыга ў асноўным захавала ранейшае архітэктанічнае аблічча, то гарады Беларусі пасля вайны былі ў руінах. Старадаўнія паштоўкі дапамогуць убачыць іх інакш. І я захапіўся другой тэмай. Сёння ў мяне больш за 4 тысячы паштовак з відамі старой, назаўжды сышоўшай Беларусі. Хай камусьці падасца нясціплым, але калекцыя гэтая самая поўная на тэрыторыі былога Саюза. У 1984 годзе ў Мінску выйшла кніга рэпрадукцый часткі маіх паштовак - "Менск на старых паштоўках", а ў 1998 годзе - кніга "Гарады Беларусі на старадаўніх паштоўках", у якой 600 ілюстрацый. Па рэйтынгу, які праводзіла беларуская газета "Наша Ніва", гэты фаліянт увайшоў у спіс 100 самых лепшых і папулярных беларускіх кніг ХХ стагоддзя. Кніга двойчы перавыдавалася, цяпер рыхтуецца чацвёртае выданне - у ім будзе ўжо больш за 800 старадаўніх паштовак. Гэта не выпадкова: у Беларусі расце цікавасць да мінулага, у школах ёсць ўрокі краязнаўства, краязнаўчыя гурткі.

- Штосьці з старых паштовак вы куплялі на сустрэчах на ВЭФе, у іншых месцах, дзе збіраліся філакартысты. А як яшчэ папаўнялася калекцыя?

- У першую чаргу - па перапісцы. У мяне былі карэспандэнты ў самых розных кутках былога СССР. Ужо студэнтам атрымліваў масу бандэроляў. Мае карэспандэнты калекцыянавалі Расію, Украіну, а ў Рызе ў тыя гады старых паштовак з відамі гэтых рэспублік было шмат. Наўзамен мне дасылалі Рыгу і Беларусь. У Акадэміі мастацтваў пазіравалі часта пажылыя людзі. Яны таксама прыносілі мне старыя паштоўкі. Вядома, з таго часу многае змянілася. Сёння збіраць і прасцей, і складаней. Калекцыянераў больш не ганяюць, як калісьці ля ВЭФа або ў лесе каля Іманты, адкрыты дзесяткі антыкварных крамаў. А з іншага боку, цэны на старадаўнія паштоўкі выраслі больш чым у дзесяць разоў. Сёння далёка не кожны можа дазволіць сабе купляць сучасныя паштоўкі, не кажучы аб калекцыяніраванні старадаўніх.

- Вы прысвяцілі нямала часу гісторыі першых рыжскіх паштовак. Дзе іх прадавалі на рубяжы XIX-XX стагоддзяў?

- Галоўным чынам у кніжных крамах. Менавіта гаспадары кніжных крамаў давалі выдаўцам замовы на выпуск паштовак. Былі яшчэ паштоўкі і ў нотных крамах. А вось у кіёсках, як сёння, паштовак не было. Па адной простай прычыне - газетных кіёскаў проста не існавала.

- З вашых паштовак былі зробленыя дыяпазітывы, і іх дэманстравалі ў Музеі Андрэя Упіта. А дзе яшчэ яны "гастралявалі"?

- Здымаліся ў кіно. У фільме Рыжскай кінастудыі "Чакайце Джона Графтона" былі выкарыстаны фрагменты з маёй калекцыі. Неяк атрымаў ліст ад адной з бібліятэк Нью-Ёрка. Загадчыца дзякавала за тое, што перадаў ім частку старадаўніх паштовак з відамі гарадоў Беларусі. Там жа таксама жывуць выхадцы з Беларусі, і для іх такія паштоўкі - сустрэча з дзяцінствам, юнацкасцю.

- Ці ёсць у вас калекцыйная мара?

- Іх некалькі. Па-першае, хочацца адшукаць самую старую беларускую паштоўку. Пакуль старажыл гэтага раздзела маёй калекцыі - паштоўка 1899 года, але, думаю, павінны быць і больш старыя. Па-другое, у даваеннай Латвіі, у 1920-я гады, існавала беларускае выдавецтва, друкавала яно і паштоўкі. Хочацца знайсці і іх.

Паштоўкі з калекцыі Вячкі Целеша.

Фота з архіва Вячкі Целеш.

ves.lv