Лыжны прабег у гонар Кастуся Каліноўскага

Сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці правялі 26 лютага лыжны рэйд у гонар Кастуся Каліноўскага. Другі год запар удзельнікі праехалі на лыжах ад Баброўнікаў да Мастаўлянаў.

Сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці правялі 26 лютага лыжны рэйд у гонар Кастуся Каліноўскага. Другі год запар удзельнікі праехалі на лыжах ад Баброўнікаў да Мастаўлянаў.

Перад пачаткам акцыі завіталі на Радыё "Рацыя" у Беластоку, дзе былі гасцінна прынятыя супрацоўнікамі радыёстанцыі. Прыйшоў прывітаць удзельнікаў прабегу і вядомы гісторык Алег Латышонак, які запрасіў наведаць сядзібу Беларускага Гістарычнага Таварыства. Там кожны атрымаў у падарунак кнігу Янкі Запрудніка "Дванаццатка", а БНП у сваю бібліятэку атрымала падшыўку часопіса "Беларускі гістарычны зборнік". Далей быў выезд у Баброўнікі і рэйд на лыжах. Праз 7 км удзельнікаў прабегу ўжо сустракалі Мастаўляны. Там чакала сумная вестка. Пэўны час таму памёр сябра БНП, беларускі патрыёт сп. Уладзімер Зарэцкі. Разам з сынам памерлага ўдельнікі прабегу наведалі магілу сп.Уладзімера, дзе ўшанавалі яго памяць хвілінай маўчання і малітвай па хрысціянскаму звычаю. Канчатковай кропкай рэйду было месца былой сядзібы Каліноўскіх, дзе каля яе кутнага камяня адбыўся невялікі імправізаваны мітынг.

bielarus-np.livejournal.com