Зімовая Вільня вачыма мастачкі Віталіі Мейерайце

Адкрыццё выставы маладой беларускай мастачкі Віталіі Мейерайце, якая нядаўна далучылася да дзейнасці Таварыства беларускай культуры ў Літве, адбылося 18 лютага ў Вільні ў Рускім культурным цэнтры.

Адкрыццё выставы маладой беларускай мастачкі Віталіі Мейерайце, якая нядаўна далучылася да дзейнасці Таварыства беларускай культуры ў Літве, адбылося 18 лютага ў Вільні ў Рускім культурным цэнтры.

Віталія Мейерайце нарадзілася 30 снежня 1982 г. у Светлагорску. У 1999 - 2003 гг. навучалася ў калегіі мастацтваў у Гомелі. У 2003 г. прыехала ў Вільню і паступіла тут у Акадэмію Мастацтваў, якую скончыла ў 2007 г. па спецыяльнасці фрэска-мазаіка і распачала свой творчы шлях.

Карціны, прадстаўленыя на выставе, адлюстроўваюць віленскую тэматыку і прысвечаны зімовай Вільні. Усе яны маляваныя з натуры і ў нядаўні час. Як адзначыла мастачка Крыстына Балаховіч, карціны маюць высокі прафесійны ўзровень, гледзячы на іх адчуваеш нават подых марозу.

Віталія Мейерайце

Віталія Мейерайце

Адкрыццё выставы

Мастачку віншуе старшыня ТБК Хведар Нюнька

Выступае Крыстына Балаховіч

westki.info