Актывісты Беларуска-Еўрапейскага Задзіночання ўзялі ўдзел у акцыі салідарнасці, арганізаванай Беларусамі Галандыі. Пікет быў зладжаны насупраць будынка міжнароднага трыбунала ў Гаазе, дзе праходзяць суды над міжнароднымі злачынцамі.

Месца для пікету было абранае невыпадкова. Пікетоўцы лічаць, што беларускі дыктатар павінен скончыць сваё палітычнае жыццё на лаве падсудных міжнароднага трыбунала.
Прыняць удзел у акцыі салідарнасці прыехалі беларускія ўцекачы з розных гарадоў Еўропы.
Удзельнікі пікету трымалі плакаты з патрабаваннем свабоды усім палітычным зняволеным у Беларусі і нацыянальныя беларускія сцягі, раздавалі турыстам і жыхарам Гаагі чарговы нумар інфармацыйнага бюлетэня.