Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Аргенціне. Галоўнае ўпраўленне інстытуцыянальных сувязей урада Буэнас-Айрэса рэалізуе сумесныя праекты, накіраваныя на папулярызацыю культуры замежных краін, курыруе супрацоўніцтва ўлад горада з прадстаўнікамі арганізацый эмігрантаў. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва пасольства і беларускай дыяспары з урадам Буэнас-Айрэса па ўдзелу прадстаўнікоў этнічных беларусаў у культурных праектах, якія запланаваны ў сталіцы Аргенціны ў 2011 годзе і на перспектыву. Дасягнута дамоўленасць аб запрашэнні прадстаўнікоў беларускай дыяспары для ўдзелу ў праграмах тэлевізійнага канала ўрада Буэнас-Айрэса, фестывалях народнай музыкі і танца і іншых мерапрыемствах.
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане