Падчас прэзентацыі студэнты факультэта беларусістыкі Інстытута філалогіі Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Шаўчэнкі дэкламавалі ўрыўкі з твораў Караткевіча. Таксама ў рамках прэзентацыі быў прадэманстраваны дакументальны фільм "Святло Караткевіча" вытворчасці кінастудыі "Беларусьфільм", арганізавана кніжная выстава, дзе былі прадстаўлены больш за 50 зборнікаў і асобных твораў, часопісных выданняў пісьменніка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Украіны. Прысутныя змаглі падрабязней пазнаёміцца з рознымі перыядамі жыцця і творчасці знакамітага беларускага пісьменніка, паэта, драматурга, сцэнарыста, перакладчыка. Мерапрыемства было арганізавана Пасольствам Беларусі ва Украіне і кіраўніцтвам Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя Вярнадскага і праходзіла ў зале Вучонага савета бібліятэкі. Тры асобніка кнігі былі перададзены беларускім пасольствам Нацыянальнай бібліятэцы і Нацыянальнаму музею літаратуры Украіны, Цэнтру беларускай мовы і культуры пры Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага універсітэта. Аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха", напісаная Уладзімірам Караткевічам ў 1964 годзе, была перавыдадзена Беларускім фондам культуры да 80-гадовага юбілею з дня нараджэння пісьменніка. Зборнік выйшаў тыражом 3 тыс. асобнікаў, тэкст упершыню быў перакладзены і паралельна надрукаваны на беларускай, рускай, украінскай і англійскай мовах.
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане