У Грузіі ўпершыню зарэгістравана беларуская суполка

Міжнародная грамадская гуманітарна-дабрачынная арганізацыя "Саюз беларусаў Грузіі “Беларускiя сябры” была зарэгістравана ў Грузіі ў 2010 годзе. Такім чынам, упершыню ў гэтым рэгіёне створана беларуская суполка. Саюз мае на мэце аб'яднанне беларусаў Грузіі, а таксама людзей, якім блізкая беларуская культура.

Міжнародная грамадская гуманітарна-дабрачынная арганізацыя "Саюз беларусаў Грузіі “Беларускiя сябры” была зарэгістравана ў Грузіі ў 2010 годзе. Такім чынам, упершыню ў гэтым рэгіёне створана беларуская суполка. Саюз мае на мэце аб'яднанне беларусаў Грузіі, а таксама людзей, якім блізкая беларуская культура. Адной з задач Саюза з'яўляецца прапаганда і развіццё беларускай культуры ў Грузіі.

Гісторыя беларускай дыяспары Грузіі складаецца з трох значных этапаў. Гэта эміграцыя беларусаў на працягу больш як ста гадоў сумеснага пражывання ў Расійскай імперыі. Затым вымушаная эміграцыя ў перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі. І, нарэшце, вялікі паток бежанцаў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны, якіх гасцінна прыняла грузінская зямля і многія з якіх затым засталіся ў Грузіі. Трэба адзначыць тут і эміграцыйныя патокі, якія ўзніклі ў пасляваенны час. У выніку, па дадзеных Дзяржстата Грузіі, на сённяшні дзень у краіне пражывае больш за 600 беларусаў з адзнакай аб нацыянальнасці ў пашпарце. Але, на нашу думку, людзей, якія атаясамліваюць сябе з беларускім этнасам, значна больш. Многія беларусы ў савецкі час былі запісаны ў пашпарце як рускія. Акрамя таго, ёсць шмат змяшаных сем'яў, дзеці якіх таксама, на наш погляд, з'яўляюцца чальцамі нашай дыяспары.

Нягледзячы на тое, што наша арганізацыя ўзнікла нядаўна і знаходзіцца на цяжкім этапе свайго станаўлення, намі ўжо праведзена пэўная праца. Арганізацыя ўключана ў склад Савета нацыянальных меншасцяў пры Народным абаронцы Грузіі. Мы ўзялі ўдзел у свяце славянскіх дыяспар, прысвечаным Дню славянскай пісьменнасці, звязаным з імёнамі Кірылы і Мяфодзія. Тады ўпершыню ў Грузіі са сцэны Тбіліскага ТЮГа прагучала беларуская мова (песня “Скрыпяць траўні лапцi” ў выкананні створанага пры Саюзе ансамбля беларускай і славянскай песні “Лiлея” і верш Максіма Багдановіча “Зорка Венера”).

Да Дня незалежнасці Беларусі мы правялі канцэрт-прэзэнтацыю, на якім выступалі не толькі беларусы, але і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Грузіі. Мы былі прыемна здзіўлены цікавасцю, з якой запрошаныя з розных грамадскіх структур гледачы сустракалі наш канцэрт. Інфармацыя пра канцэрт прайшла па многіх тэлевізійных каналах Грузіі і ў праграме тэлеканала “Мір”. Былі артыкулы ў рускамоўных газетах “Вячэрні Тбілісі” і “Шматнацыянальная Грузія". Дзякуючы гэтай цікавасці да беларускай культуры з намі супрацоўнічаюць прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Грузіі: прафесійныя пісьменнікі, паэты, рэжысёры і музыкі. Яны бралі ўдзел у нашых канцэртах і тэматычных вечарынах, перакладалі вершы беларускіх паэтаў на грузінскі мову.

У нашых планах: арганізацыя вечароў беларускай паэзіі, канцэртаў і тэматычных лекцый па беларускай гісторыі і культуры, выставы твораў беларускіх мастакоў, стварэнне беларускай нядзельнай школы, беларускіх фальклорных і тэатральных калектываў, а таксама аказанне ўсебаковай дапамогі членам беларускай дыяспары. І, нарэшце, у перспектыве - Беларускага культурнага цэнтра. Аналагічныя цэнтры маюць ўсе іншыя дыяспары ў Грузіі.

Адна з нашых задач - гэта ўмацаванне і развіццё беларуска - грузінскіх адносін і сувязяў у культурнай, дзелавой, гуманітарнай і міжнароднай сферы. Таму мы стараемся наладзіць як мага больш сувязяў з Беларуссю ў самых розных сферах. І трэба з падзякай адзначыць, што нам у Беларусі ўсюды ідуць у гэтым насустрач. У міністэрствах культуры, адукацыі, у Магілёўскім аблвыканкаме - усюды мы знайшлі разуменне і падтрымку. Нам дапамагаюць сфарміраваць літаратурную бібліятэку беларускіх аўтараў, нам збіраюць відэатэку аб беларускіх гарадах, прыродзе, абрадавых святах, метадычныя матэрыялы для правядзення канцэртаў і тэматычных вечароў, нотную бібліятэку з творамі беларускіх кампазітараў, падручнікі па беларускай мове і літаратуры. Магілёўскі дзяржаўны універсітэт нават распрацоўвае план мерапрыемстваў па супрацоўніцтву з нашай арганізацыяй. Нам дапамагае шэраг дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, службоўцы і простыя грамадзяне. Усіх вельмі цяжка згадаць тут, але ўсім ім мы вельмі ўдзячныя.

Асабліва лічым патрэбным падзякаваць паслу Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Георгію Міхайлавічу Чхеідзэ за арганізацыю дапамогі МЗС Грузіі для садзейнічання нашай дзейнасці ў Грузіі і Рэспубліцы Беларусь.

Мы шчыра спадзяемся, што здолеем прынесці карысць Беларусі, нават жывучы ў іншай рэспубліцы, усяляк прапагандуючы поспехі беларускага народа ў літаратуры і мастацтве, навуцы і эканоміцы сучаснай Беларусі.

Аляксандр Жыляеў,
старшыня праўлення Саюза беларусаў Грузіі “Беларускія сябры”