Парафія св. Кірылы Тураўскага правяла сустрэчу з пісьменніцай, ганаровым сябрам Згуртавання беларусаў Канады Вольгай Іпатавай.
Вольга Іпатава, аўтар некалькіх зборнікаў вершаў, пачала свой цыкл гістарычных раманаў у маладосці, напісаўшы першую ў беларускай прозе аповесць пра славутую святую асветніцу Ефрасінню Полацкую. Аднак у савецкія часы яна атрымала шэраг разгромных артыкулаў у прэсе, пачынаючы з “Советской Белоруссии”. Затое ў першыя перабудовачныя часы гэтая аповесць была ўключаная ў школьную праграму. Раман “Апошнія ахвяры свяшчэннага дуба” пра Святых Віленскіх Пакутнікаў быў ганараваны прэміяй часопіса “Дзеяслоў” у 2006 годзе.
Слова пра творчасць Вольгі Іпатавай і яе высокую грамадзянскую пазіцыю трымалі прафесар Галіна Сяргеева, пісьменніца і майстар мастацкага вышывання Ірына Варабей, а таксама сябра Галоўнай Управы ЗБК Алесь Кот.
Цудоўны пачастунак у гонар пісьменніцы зрабіла сп. Марыя Ганько.
Вяла сустрэчу старшыня парафіі сьв. К. Тураўскага Надзея Дробіна.
Выступае Надзея Дробіна
Свой падарунак Вользе Іпатавай уручае Ірына Варабей
Удзельнікі сустрэчы
Юрка Трубец, фота аўтара