Пікет ля будынкаў Еўраінстытуцый у Бруселі

Актывісты Беларуска-Еўрапейскага задзіночання ўзялі актыўны ўдзел у пікеце, які быў зладжаны беларусамі розных краін Еўразвязу 31 студзеня.

Пікетоўцы сведчылі палітыкам Еўропы аб неабходнасці патрабавання ад існуючага ў Беларусі рэжыму правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў без удзелу Лукашэнкі.

У адным з інтэрв’ю Радным БНР Зміцерам Піменавым быў выказаны крытычны пункт гледжання на падыход да беларускіх праблемаў з боку афіцыйных палітыкаў краін Еўропы. У прыватнасці сп. Піменаў выказаў меркаванне, што прагматызм некаторых з іх не дазволіць і надалей беларускаму грамадству развівацца ў дэмакратычным накірунку.

Актывістамі БЭЗу была распаўсюджана вялікая колькасць ўлётак з інфармацыяй пра сітуацыю ў Беларусі.

31012011_1.jpg

31012011_2.jpg

Паводле bielarus.eu