У гэты дзень на сесіі Еўрапарламенту прымалася рэзалюцыя па Беларусі, і таму пікет пачаўся перад самым пачаткам пасяджэння, у момант, калі еўрадэпутаты прыязджалі на пасяджэнне. Палітыкі з розных еўрапейскіх партый падыходзілі да пікетоўцаў і выказвалі падтрымку.
Падчас акцыі было распаўсюджана некалькі сотняў асобнікаў чарговага інфабюлетня Беларуска-Еўрапейскага задзіночання з патрабаваннямі не прызнаваць выбары 19 снежня, неадкладна вызваліць усіх арыштаваных удзельнікаў акцый пратэсту, правесці выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь бяз удзелу Аляксандра Лукашэнкі.
Адказны за правядзенне пікету Павал Хівук у інтэрвью французкім СМІ адзначыў, што новая Рэзалюцыя Еўпрапарламенту мусіць быць абавязковай для выканання ўсімі краінамі Еўразвязу, а не прыгожымі словамі на паперы, як гэта было з усімі папярэднімі рэзалюцыямі, прынятымі еўрапейскімі палітыкамі.