Беларуская ялінка ў Таронта

Беларуская грамада Таронта (Канада) арганізавала калядную ялінку для дзяцей 15 студзеня 2011 г. у Парафіяльнай Зале беларускай праваслаўнай царквы Св. Кірылы Тураўскага ў г.Таронта.

Парадавалі дзетак тэатральнай сцэнкай пра падзею Нараджэння Хрыста і выступам Каляднікаў. Дзеці разам з бацькамі гулялі ў гульні, вадзілі карагод.

Гэта было адзінае святкаванне сёлетніх Калядных святаў у Беларускім Цэнтры ў Таронта, бо Згуртаванне Беларусаў Канады адмяніла штогадовае святкаванне Новага Года ў сувязі з трагічнымі падзеямі падчас прэзідэнцкіх Выбараў у Беларусі.

belapc.org