Акцыя салідарнасці ў Варшаве

Акцыя салідарнасьці з беларускімі палітвязнямі адбылася 16 студзеня ў ля беларускай амбасады ў Варшаве. Мэтай акцыі было выказаць салідарнасць з Беларускім народам, які ў чарговы раз быў пазбаўлены права выбара і волевыяўлення 19 снежня 2010 года.

Акцыя салідарнасьці з беларускімі палітвязнямі адбылася 16 студзеня ў ля беларускай амбасады ў Варшаве. Мэтай акцыі было выказаць салідарнасць з Беларускім народам, які ў чарговы раз быў пазбаўлены права выбара і волевыяўлення 19 снежня 2010 года падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

“Гэтай акцыяй, мы хочам выказаць салідарнасць з тымі тысячамі людзей, якія зараз церпяць здзек і гвалт у турмах і ізалятарах КДБ па ўсёй Беларусі. Ім вельмі патрэбна наша падтрымка! Зараз, Беларусі як ніколі дагэтуль патрэбен міжнародны рэзананс!”

Удзельнікі акцыі прынеслі з сабой бел-чырвона-белыя сцягі, транспаранты, налепкі і партрэты зніклых палітыкаў і бізнэсоўцаў, якія сталіся ахвярамі рэжыму Лукашэнкі. Усяго ў акцыі ўзялі ўдзел ад 6 да 9 чалавек. Акцыя цягнулася 3 гадзіны і 30 хвілін, ад 12:00 да 15:30 ля беларускай амбасады ў Варшаве.

naviny.org