Перад пасольствам Беларусі ў Лондане чыталі вершы Някляева

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі і дэмакратычнай апазіцыяй прайшла 16 студзеня перад амбасадай Беларусі ў Лондане. Арганізатарамі выступілі сябры Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі і Англа-Беларускага таварыства.

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі і дэмакратычнай апазіцыяй прайшла 16 студзеня перад амбасадай Беларусі ў Лондане. Арганізатарамі выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары — члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі і Англа-Беларускага таварыства. Акцыя сабрала больш за 50 чалавек.

Удзельнікі пікета звярнуліся да ўладаў Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў, спыніць кампанію запалохвання і тэрору супраць грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў мірных пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, і незалежных СМІ. Акрамя гэтага, удзельнікі акцыі запатрабавалі правесці новыя дэмакратычныя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары без удзела Аляксандра Лукашэнкі. «Гэты чалавек не мае юрыдычнага і маральнага права балатавацца на пасаду прэзідэнта», заявілі ўдзельнікі пікета.

На пікеце выступіў а. Аляксандар Надсан, вядомы грамадскі і рэлігійны дзеяч, духоўны лідар беларускай эміграцыі. Прамовіла сястра палітвязня Андрэя Саннікава.

Удзельнікі пікета раскрытыкавалі нядаўні прэс-рэліз пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі, у якім распавядаецца пра нібыта камфортныя ўмовы ўтрымання вязняў у СІЗО КДБ і пра нібыта магчымасць доступа сваякоў і адвакатаў да вязняў. Быў зачытаны спіс абвінавачаных па крымінальнай справе аб нібыта арганізацыі масавых беспарадкаў.

Акрамя гэтага, удзельнікі пікета ўшанавалі памяць людзей, якія зніклі або памерлі пры нявусветленых абставінах ў 90-я гг.: Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, Генадзя Карпенкі, Анатоля Майсені. Акцыя «Салідарнасць-16» з патрабаваннем празрыстага расследвання тых трагічных падзеяў была распачатая журналістам Ірынай Халіп, якая цяпер знаходзіцца за кратамі.

Напрыканцы акцыі ўдзельнікі зачыталі некалькі вершаў паэта Ўладзіміра Някляева, паэта і былога кандыдата ў прэзідэнты, які цяпер таксама быў збіты і кінуты ў турму 19-га снежня.

«Беларуская ўлада павінна ведаць, што нішто не забыта і нішто не даравана.

Рана ці позна ўсе адказныя за палітычныя рэпрэсіі і за забойства людзей будуць адказваць перад законам», заявілі ўдзельнікі акцыі.

© Беларус на Чужыне

© Беларус на Чужыне

© Беларус на Чужыне

© Беларус на Чужыне

© Беларус на Чужыне

Выступае а. Аляксандр Надсан © Беларус на Чужыне

© Беларус на Чужыне

© Беларус на Чужыне

© Беларус на Чужыне

Алесь Чайчыц, "Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение