Акцыя салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі і дэмакратычнай апазіцыяй прайшла 16 студзеня перад амбасадай Беларусі ў Лондане. Арганізатарамі выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары — члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі і
Удзельнікі пікета звярнуліся да ўладаў Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў, спыніць кампанію запалохвання і тэрору супраць грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў мірных пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, і незалежных СМІ. Акрамя гэтага, удзельнікі акцыі запатрабавалі правесці новыя дэмакратычныя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары без удзела Аляксандра Лукашэнкі. «Гэты чалавек не мае юрыдычнага і маральнага права балатавацца на пасаду прэзідэнта», заявілі ўдзельнікі пікета.
На пікеце выступіў а. Аляксандар Надсан, вядомы грамадскі і рэлігійны дзеяч, духоўны лідар беларускай эміграцыі. Прамовіла сястра палітвязня Андрэя Саннікава.
Удзельнікі пікета раскрытыкавалі нядаўні
Акрамя гэтага, удзельнікі пікета ўшанавалі памяць людзей, якія зніклі або памерлі пры нявусветленых абставінах ў
Напрыканцы акцыі ўдзельнікі зачыталі некалькі вершаў паэта Ўладзіміра Някляева, паэта і былога кандыдата ў прэзідэнты, які цяпер таксама быў збіты і кінуты ў турму
«Беларуская ўлада павінна ведаць, што нішто не забыта і нішто не даравана.
Рана ці позна ўсе адказныя за палітычныя рэпрэсіі і за забойства людзей будуць адказваць перад законам», заявілі ўдзельнікі акцыі.
© Беларус на Чужыне
© Беларус на Чужыне
© Беларус на Чужыне
© Беларус на Чужыне
© Беларус на Чужыне
Выступае а. Аляксандр Надсан © Беларус на Чужыне
© Беларус на Чужыне
© Беларус на Чужыне
© Беларус на Чужыне
Алесь Чайчыц, "Наша Ніва"