Каляды ў Гайленд-Парку

Святкаванне Калядаў адбылося ў Парафіі Святое Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайленд-Парку (штат Нью-Джэрсі, ЗША).

Увечары 6 студзеня ў царкве адбылася архірэйская Усяночная служба. Яна пачалася Вялікім Павячоррам з Ліціёй, якую ўзначаліў япіскап Святаслаў.

Пасля набажэнства ў Парафіяльнай Зале адбылася посная вячэра, дзе акрамя поснае Куцці, былі нарыхтаваны посныя стравы.

У нядзелю 7 студзеня была адслужана архірэйская Літургія, пасля якое вернікі адзначалі свята Нараджэння Хрыстовага, спявалі Калядкі.

belapc.org