Беларусы Бельгіі за выбары без Лукашэнкі

Актывісты Беларуска-Еўрапейскага Задзіночання правяді пікет 12 студзеня на плошчы Шумана ў Брусэлі. Мэтай пікету было праінфармаваць жыхароў Еўрапейскай сталіцы, а таксама палітыкаў Еўрапейскіх інстытуцыяў аб крытычнай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

piket12012011

Пікетоўцы публічна агучылі свае патрабаванні аб вызваленні палітвязняў і правядзенні новых выбараў без удзелу Лукашэнкі, а таксама палітычна-дыпламатычным ігнараванні ўсіх прадстаўнікоў мафіёзнай хунты разам з іх кіраўніком.

Падчас пікету была распаўсюджана вялікая колькасць улётак.

Акцыя выклікала вялікую цікаўнасць сродкаў масавай інфармацыі з розных краін свету, былі дадзены інтэрв'ю розным тэлекампаніям.

bielarus.eu