Згуртаваньне беларусаў Канады вырашыла ўзначаліць збор подпісаў пад адкрытым лістом, накіраваным супраць фальсыфікацыі вынікаў апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і хвалі гвалту, якую ўзьняў падчас гэтай падзеі кіруючы рэжым краіны.
Дарагія сябры!
Згуртаваньне беларусаў Канады вырашыла ўзначаліць збор подпісаў пад адкрытым лістом, накіраваным супраць фальсыфікацыі вынікаў апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і хвалі гвалту, якую ўзьняў падчас гэтай падзеі кіруючы рэжым краіны. Дзейны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка абвясьціў сябе пераможцам на выбарах, якія міжнародныя назіральнікі назвалі аднымі з найбольш несумленных і падтасаваных у гісторыі сучаснай Беларусі. Жорсткі перасьлед нязгодных з фальсыфікацыямі распачаўся яшчэ да абвяшчэньня вынікаў галасаваньня, мірных маніфэстантаў разагналі сілы так званай "правааховы", ужываючы пры гэтым самыя брутальныя мэтады. Сотні чалавек былі зьбітыя і арыштаваныя, сярод іх пяцёра кандыдатаў у прэзыдэнты.Гэты адкрыты ліст будзе накіраваны ў Эўрапарлямэнт і ў Арганізацыю Аб'яднаных Нацыяў, а таксама ўрадам суседніх зь Беларусьсю краінаў.
Гэта ліст пра свабоду, чалавечую годнасьць і неад'емнае права людзей выказваць свае думкі наконт сытуацыі ў краіне, якую яны завуць сваім домам.Гэта ліст пра Беларусь.
Калі ласка, падтрымайце нас і падпішыце адкрыты ліст на вэбсайце http://belarusiancanadianalliance.wordpress.com
Каб паставіць подпіс, пакіньце сваё імя і назву горада, у якім вы жывеце, у якасьці камэнтара.
Мы просім таксама, каб вы пераслалі гэты электронны ліст сваім сябрам і знаёмым, неабыякавым да парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
Вялікі дзякуй за падтрымку!
Галоўная ўправа Згуртаваньня беларусаў Канады