Напачатку мітынга старшыня Нью Ёрскага аддзелу, сп. Віталь Зайка адзначыў, што ў выніку падзеяў 19-20 снежня пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі былі жорстка збітыя і арыштаваныя больш як 600 чалавек, сярод якіх 5 кандыдатаў у прэзідэнты.
Беларуска-амерыканскае задзіночанне выказвае свой пратэст супраць дзеянняў рэжыму і падтрымлівае дэмакратычную апазіцыю і ўсіх неабыякавых да лёсаў Бацькаўшчыны беларусаў, якія выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць фальсіфікацый і парушэнняў пачас выбараў.
Прысутны сп. Вітаўт Кіпель заявіў аб стварэнні адмысловага камітэту па разглядзе злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку падчас апошніх падзеяў у Мінску.
Сп. Зянон Пазьняк распавёў пра ход падзеяў апошняга тыдня ў Мінску і адзначыў супрацьпраўныя дзеянні рэжыму, які пайшоў на экстрымальныя і брутальныя меры для здушэння волевыяўлення народу.
Была прынятая заява пратэсту супраць дзеянняў рэжыму. Сп. Юры Зянкевіч паведаміў пра стварэнне фонду па зборы сродкаў на дапамогу ахвярам рэпрэсій у Беларусі.
Падчас мітынгу гучэлі лозунгі--"Беларусь-ТАК, Лукашэнка-НЕ", "Далоў Лукашэнку", "Свабоду палітвязням", "Жыве Беларусь!". Мінакам раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй пра мітынг.