Згуртаванне “Беларусы Швецыі” накіравала ліст Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Беларусі ў Швецыі Андрэю Грынкевічу з патрабаваннем вызваліць усіх затрыманых у сувязі з падзеямі 19 снежня ў Мінску.
У лісце адзначаецца, што грамадская арганізацыя “Беларусы Швецыі” выказвае “сваю занепакоенасць развіццём палітычнай сітуацыі ў Беларусі і рашуча пратэстуе супраць масавых рэпрэсій, разгорнутых беларускімі ўладамі супраць грамадзян Рэспублікі Беларусь”.
“Беларусы Швецыі патрабуюць неадкаладна спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх арыштаваных у сувязі з падзеямі 19 снежня”, -- гаворыцца ў лісце.
Таксама Згуртаванне “Беларусы Швецыі” накіравала ліст міністру замежных спраў Швецыі Карлу Більдту, у якім выказала падзяку асабіста міністру, МЗС Швецыі, Парламенту і шведскім НДА за падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
Інфармаыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”