Ніякіх выбараў. Пацыфікацыя

Каментар Яўгена Вапы, галоўнага рэдактара “Радыё Рацыя” і  тыднёвіка беларусаў Польшчы "Ніва", старшыні Беларускага саюзу ў Польшчы, наконт прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі:"Гань­ба і со­рам для ўла­ды і яе слу­жак за жах­лі­вы ка­ляд­ны і на­ва­год­ні па­да­ру­нак бе­ла­ру­ска­му на­ро­ду, здзей­с­не­ны імі 19 снеж­ня ў дзень пра­ва­слаў­на­га свя­та Мі­ко­лы...

Каментар Яўгена Вапы, галоўнага рэдактара “Радыё Рацыя” і  тыднёвіка беларусаў Польшчы "Ніва", старшыні Беларускага саюзу ў Польшчы, наконт прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Яўген Вапа

Гань­ба і со­рам для ўла­ды і яе слу­жак за жах­лі­вы ка­ляд­ны і на­ва­год­ні па­да­ру­нак бе­ла­ру­ска­му на­ро­ду, здзей­с­не­ны імі 19 снеж­ня ў дзень пра­ва­слаў­на­га свя­та Мі­ко­лы. Кан­ды­да­ты ў прэ­зі­дэн­ты Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь рэп­рэ­са­ва­ны. Ула­дзі­мір Няк­ля­еў — жор­ст­ка збі­ты, неп­ры­том­ны, з маз­га­вой траў­май тра­піў у шпі­таль, дзе яго арыш­та­ва­лі і вы­вез­лі ў не­вя­до­мым на­прам­ку. Ан­д­рэй Сан­ні­каў — жор­ст­ка збі­ты на плош­чы і арыш­та­ва­ны ў шпі­та­лі. Па­бі­ты Ві­таль Ры­ма­шэў­скі — арыш­та­ва­ны на схо­дах шпі­та­ля. Па­бі­ты і арыш­та­ва­ны Ры­гор Ка­сту­сёў. Арыш­та­ва­ны Мі­ко­ла Стат­ке­віч, Алесь Мі­ха­ле­віч. Дзміт­ры Ус так­са­ма арыш­та­ва­ны. Ра­зам з імі па­бі­тыя і арыш­та­ва­ныя сот­ні лю­дзей, для якіх Бе­ла­русь ёсць і бу­дзе го­на­рам і год­нас­цю. Ад­нак та­кія сло­вы як го­нар і год­насць пу­стыя і чу­жыя не толь­кі для Аляк­сан­д­ра Ры­го­ра­ві­ча, але і для ўсёй сі­стэ­мы ўла­ды. І не толь­кі для тых, хто жор­ст­ка збі­ваў, але і для тых, хто фаль­ша­ваў тое, што быц­цам ме­ла на­зы­вац­ца вы­ба­ра­мі, па­чаў­шы ад ма­лых вя­ско­вых участ­каў, а за­кон­чыў­шы на вы­бар­чых пун­к­тах у дып­ла­ма­тыч­ных прад­стаў­ні­цтвах дзяр­жа­вы па‑за яе ме­жа­мі. І сту­пень ад­каз­нас­ці за зроб­ле­нае зло пад­та­соў­кі вы­бар­чых вы­ні­каў ад­ноль­ка­вы і ў не­а­ду­ка­ва­на­га стар­шы­ні сель­са­ве­та і ў аду­ка­ва­на­га дып­ла­ма­та. Аляк­сандр Ры­го­ра­віч Лу­ка­шэн­ка пра­йграў. Ён пра­йграў да кан­ца пра­ва на­зы­ваць ся­бе прэ­зі­дэн­там Бе­ла­ру­сі. Прэ­зі­дэнт, які ша­нуе свой на­род, не дае за­га­даў звер­ска збі­ваць ня­він­ных лю­дзей. Прэ­зі­дэнт нар­маль­най кра­і­ны не мае пра­ва перас­ле­да­ваць сва­іх па­лі­тыч­ных кан­ку­рэн­таў, са­джаць іх у тур­му, пры­му­шаць да эміг­ра­цыі ці па­ста­ян­на аб­ра­жаць у лю­бы мо­мант. Так, мож­на кі­ра­ваць кра­і­най па-дык­та­тар­ску, але не ад імя бе­ла­ру­ска­га на­ро­да. Пе­рад на­мі су­до­выя пры­га­во­ры, ча­ла­ве­чыя і на­цы­я­наль­ная тра­ге­дыі. Пе­рад на­мі сум­ныя ка­ляд­ныя і на­ва­год­нія свя­ты ў Бе­ла­ру­сі.

За­вяр­ша­ец­ца ста­год­дзе з дня на­ра­джэн­ня Ла­ры­сы Ге­ні­юш, якая бы­ла і да­лей за­ста­ец­ца зне­на­ві­джа­най ула­да­мі толь­кі за тое, што пе­ра­маг­ла страх пе­рад сі­стэ­май. 19 снеж­ня 2010 г. на ву­лі­цах Мін­ска чар­го­выя па­ка­лен­ні бе­ла­ру­саў да­ка­за­лі, што яны ў змо­зе ад­кі­нуць страх і га­то­вы ім­к­нуц­ца быць гас­па­да­ра­мі на сва­ёй зям­лі. Пе­рад усі­мі Ва­мі мой ніз­кі пак­лон. А нам, бе­ла­ру­сам Бе­ла­сточ­чы­ны, звы­чай­на, па-ча­ла­ве­чы, у час так пры­го­жых Ка­ляд нель­га за­быц­ца пра лёс тых лю­дзей, для якіх Баць­каў­ш­чы­на гэ­та не пу­стое сло­ва.

Яў­ген ВА­ПА
20.12.2010 г., 3.35 ра­ні­цы