Каментар Яўгена Вапы, галоўнага рэдактара “Радыё Рацыя” і тыднёвіка беларусаў Польшчы "Ніва", старшыні Беларускага саюзу ў Польшчы, наконт прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі:"Ганьба і сорам для ўлады і яе служак за жахлівы калядны і навагодні падарунак беларускаму народу, здзейснены імі 19 снежня ў дзень праваслаўнага свята Міколы...
Каментар Яўгена Вапы, галоўнага рэдактара “Радыё Рацыя” і тыднёвіка беларусаў Польшчы "Ніва", старшыні Беларускага саюзу ў Польшчы, наконт прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Ганьба і сорам для ўлады і яе служак за жахлівы калядны і навагодні падарунак беларускаму народу, здзейснены імі 19 снежня ў дзень праваслаўнага свята Міколы. Кандыдаты ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь рэпрэсаваны. Уладзімір Някляеў — жорстка збіты, непрытомны, з мазгавой траўмай трапіў у шпіталь, дзе яго арыштавалі і вывезлі ў невядомым напрамку. Андрэй Саннікаў — жорстка збіты на плошчы і арыштаваны ў шпіталі. Пабіты Віталь Рымашэўскі — арыштаваны на сходах шпіталя. Пабіты і арыштаваны Рыгор Кастусёў. Арыштаваны Мікола Статкевіч, Алесь Міхалевіч. Дзмітры Ус таксама арыштаваны. Разам з імі пабітыя і арыштаваныя сотні людзей, для якіх Беларусь ёсць і будзе гонарам і годнасцю. Аднак такія словы як гонар і годнасць пустыя і чужыя не толькі для Аляксандра Рыгоравіча, але і для ўсёй сістэмы ўлады. І не толькі для тых, хто жорстка збіваў, але і для тых, хто фальшаваў тое, што быццам мела называцца выбарамі, пачаўшы ад малых вясковых участкаў, а закончыўшы на выбарчых пунктах у дыпламатычных прадстаўніцтвах дзяржавы па‑за яе межамі. І ступень адказнасці за зробленае зло падтасоўкі выбарчых вынікаў аднолькавы і ў неадукаванага старшыні сельсавета і ў адукаванага дыпламата. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка прайграў. Ён прайграў да канца права называць сябе прэзідэнтам Беларусі. Прэзідэнт, які шануе свой народ, не дае загадаў зверска збіваць нявінных людзей. Прэзідэнт нармальнай краіны не мае права пераследаваць сваіх палітычных канкурэнтаў, саджаць іх у турму, прымушаць да эміграцыі ці пастаянна абражаць у любы момант. Так, можна кіраваць краінай па-дыктатарску, але не ад імя беларускага народа. Перад намі судовыя прыгаворы, чалавечыя і нацыянальная трагедыі. Перад намі сумныя калядныя і навагоднія святы ў Беларусі.
Завяршаецца стагоддзе з дня нараджэння Ларысы Геніюш, якая была і далей застаецца зненавіджанай уладамі толькі за тое, што перамагла страх перад сістэмай. 19 снежня