Паводле яго словаў, арганiзацыйная праца па адкрыццi школы вялася увесь 2010 год.
“На пасяджэннi Рады суполкi 6 снежня 2010 года падвялiся вынiкi гэтай працы, зацвердзiлi выкладчыкаў : Вайняровiч (Мазур) Ганну і Кухалюк Кацярыну. Плануецца, што ў школе будуць навучацца 15-20 вучняў. Гэта будуць школьнікі са старэйшых класаў, але таксама будуць праходзiць заняткi і для дарослых. У школе плануецца знаёмiць слухачоу i з народнымi традыцыямi, i культурнымi здабаткамi Беларусi. У снежнi закончым канчаткова пытаннi па памяшканню, дзе будуць праходзiць заняткi i зацвердзiм праграмы заняткаў”, -- распавёў Юры Статкевіч.
Таксама сп. Статкевіч паведаміў, што 6 снежня ў суполцы адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Падчас імпрэзы сябры суполкі зачытвалі ўрыўкі з твораў Караткевіча. Мастак Вячаслаў Ігнаценка выступіў з дакладам пра творчасць Уладзіміра Караткевіча. Са сваімі вершамі выступілі паэты беларускай суполкі: Мікалай Шляпо, Іван Рахуба, Вера Сугак.
Пасяджэнне Беларускай суполкі ў Рэспубліцы Малдова
Юры Статкевіч з сяброўкамі па суполцы на 10-м этнакультурным фестывалі ў верасні 2010 года