У Латвіі надрукаваны тыраж першага Беларуска-латышскага і латышска-беларускага слоўніка. Слоўнік змяшчае каля 40 000 загалоўных слоў, што адлюстроўваюць сучасную латышскую і беларускую літаратурныя мовы: традыцыйную, грамадска-палітычную, навукова-папулярную лексіку і навукова-тэхнічную тэрміналогію. У ім прадстаўлены таксама некаторыя старыя словы, фалькларызмы і этнаграфізмы.
Прапануемы Слоўнік з’яўляецца першым маштабным выданнем падобнага кшталту ў беларускай і латвійскай філалогіі.
На 16 снежня запланавана прэзентацыя Слоўніка ў будынку Рыжскай думы. Плануецца, што ўдзел у мерапрыемстве прымуць шматлікія прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады Латвіі, мясцовага самакіравання, дэпутаты Саэйму, журналісты, дзеячы беларускай і іншых дыяспар.