У амэрыканскай энцыклапедыі напісалі пра асаблівасці беларускай прысутнасці ў Нью-Ёрку

Пабачыла свет другое выданне “Энцыклапедыі горада Нью-Ёрка” (The Encyclopedia of New York City) пад рэдакцыяй прафесара Кенэта Т. Джэксана, дзе апублікаваны артыкул, прысвечаны беларусам.

Пабачыла свет другое выданне “Энцыклапедыі горада Нью-Ёрка” (The Encyclopedia of New York City) пад рэдакцыяй прафесара Кенэта Т. Джэксана, дзе апублікаваны артыкул, прысвечаны беларусам. Традыцыйна, у Энцыклапедыі распавядаецца пра гісторыю горада, яго адміністрацыйныя адзінкі, а таксама тыя нацыянальнасці, прадстаўнікі якіх тут жывуць.

Аўтарам артыкулу, у якім ідзе гаворка пра асаблівасці беларускай прысутнасці ў Нью-Ёрку, з’яўляецца вядомы беларускі эміграцыязнаўца, супрацоўнік Нью-ёркскай публічнай бібліятэкі Лявон Юрэвіч. Ён працягвае традыцыю рэпрэзентацыі беларусаў у амерыканскіх даведніках, запачаткаваную прадстаўнікамі паваеннай беларускай эміграцыі. Так, у першым выданні “Энцыклапедыі горада Нью-Ёрка”, што пабачыла свет у 1995 г., аўтарам артыкулу пра беларусаў быў Др Вітаўт Кіпель.

Варта адзначыць, што тэкст Лявона Юрэвіча для нью-ёркскай энцыклапедыі -- гэта ўжо другі артыкул гэтага аўтара, апублікаваны ў амерыканскім выданні. Першы быў прысвечаны гісторыі беларускіх бібліятэк і апублікаваны ў Энцыклапедыі бібліятэк і інфармацыйных навук (The Encyclopedia of Library and Information Sciences), якая ад 2004 г. пабачыла ўжо тры выданні.

Наталля Гардзіенка