Аня Хітрык павезла "S°unduk" у Маскву

12 – 13 лістапада адбыліся маскоўска-разанскія гастролі новаўтворанага гурта "S°unduk"! І трэба адзначыць, што прайшлі яны з поспехам у абодвух гарадах. Канешне, поспех можна і варта вымяраць колькасцю гледачоў, якія прыйшлі на канцэрт – і нават па гэтаму крытэрыю гурт сабраў нядрэнныя залі.

moscow_0001

12 – 13 лістапада адбыліся маскоўска-разанскія гастролі новаўтворанага гурта "S°unduk"! І трэба адзначыць, што прайшлі яны з поспехам у абодвух гарадах. Канешне, поспех можна і варта вымяраць колькасцю гледачоў, якія прыйшлі на канцэрт – і нават па гэтаму крытэрыю гурт сабраў нядрэнныя залі. Але калі можна было б пералічыць усмешкі, апладысменты і добры настрой, "S°unduk" стаў гастрольным трыумфатарам!

moscow_0005

Канцэрты адбыліся у вельмі ўтульных месцах – у Маскве гэта быў культурны цэнтр "ДОМ", які заўсёды ветліва прымаў "Дзецідзяцей", а ў Разані – гасціннае кафэ "Стары парк". На ўваходзе госці атрымоўвалі ў падарунак маленькія куфэрачкі, якія адразу выклікалі ўсмешкі. Але гэта быў не апошні сюрпрыз канцэрту: знайшоўшы пад сваім сядзеннем ключык (своеасаблівы талісман гурта), можна было атрымаць на памяць "што-небудзь патрэбнае, але хутчэй за ўсё - непатрэбнае". У Маскве гэта была пласцінка пад назвай "Галасы Радзімы", прысвечаная 70-годдзю ўтварэння БССР і Кампартыі Беларусі. Яе ўручэнне стала імправізаваным урокам беларускай мовы: "Вы вывучыце нашу родную мову лепш, чым з ЕШКО", – запэўніла пераможцу Аня. У Разані ж была падаравана пласцінка 1982 года "Жди и помни меня" з абяцаннем прыехаць калі-небудзь ізноў. Таксама на канцэрце можна было злавіць букет нявесты, што ў Разані і зрабіла мінская прыхільніца гурта. Варта было ехать так далёка!

moscow_0010

Нягледзячы на "цікавы" стан, Аня 2 дні запар нястомна спявала, таньчыла, "выкрыквалася", распавядала казкі і лічылкі, рабіла падарункі, размахвала мухабойкай, дзялілася ўспамінамі і фантазіямі, якія захоўваюцца ў "S°unduk’е", ствараючы дзіўны, фантастычны, чароўна прывабны свет.

ryazan_0004

Акорд – і вось мы ізноў можам абняць бабулю: яе даўно няма, але раптам запахла яе пірагамі… Акорд – і ў вакно ўварваўся парыў ветру, шпурнуў у твар прыгаршчы жоўта-чырвоных лістоў і пырснуў кроплямі дажджу… Акорд – і ты ляціш, як у сваім дзіцячым сне – над гарамі, над возерам – і прыжмурваешся на цёплае і ласкавае сонейка… Яшчэ акорд – і ты фізічна адчуваеш у сябе на скуры сапраўдную марскую соль, а на губах – прысмак мора… І раптам мора цямнее, пачынаецца бура… А потым ізноў: раз – і штыль… Ціхі перабор клавішаў – і ў залю асцярожна ўваходзіць, патрахваючы грываю, беласнежны конь, торкаецца ў далонь губамі і раптам пачынае грацыёзна танцавать вальс… А потым на пляцоўку выбягае дзетвара са скакалкамі, цацкамі і распачынае вясёлую мітусню… Ты раптам аказваешся ў казцы – і не проста сядзіш і назіраеш, а жывеш у ёй, гэтай казцы, разам з яе героямі, разам з чараўніком-расказчыкам – Аняй.

ryazan_0005

У Мінску здзейсніць навагоднюю вандроўку ў чароўную краіну з Аняй і гуртом "S°unduk" можна будзе 24 снежня ў Палацы культуры ветэранаў.

Кацярына Нікіціна, фота: Андрэй Рышкевіч, budzma.org