Паўладарскае этнакультурнае аб’яднанне “Беларусь” адзанчыла дзесяцігодззе сваёй дзейнасці. Святочнае мерыпремства з гэтай нагоды адбылося ў Паўладары (Казахстан) 5-6 лістапада.
Падчас мерапрыемства актывістам этнакультурнага аб'яднання “Беларусь” былі ўручаны Ганаровыя граматы Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Л. Гулякі і лісты падзякі ад пасла Беларусі ў казахстане В. Брылёва за актыўную дзейнасць па популярызацыи беларускіх народных традыцый і значны ўнёсак у справу ўмацавання сяброўскіх адносінаў паміж народамі Беларусі і Казахстана. У рамках святкавання адбыліся круглы стол на тэму: "Асамблея народа Казахстана: шляхі збліжэння культур, захаванне міру і сяброўства паміж народамі”, а таксама святочны вечар, прысвечаны беларускай культуры: “Жывём у сям'і адзінай”.Паводле belarus.kz