Беларускі фатограф выйграў конкурс ад National Geographic

Фотаздымак Алега Грыцкевіча “Перапаўненне свяшчэнных водаў” назвалі лепшым на міжнародным фотаконкурсе “Самыя неверагодныя фотаздымкі National Geographic”. Здымак зроблены з балкону ў час наваднення ў Індыі ў жніўні 2009 года.

Фотаздымак Алега Грыцкевіча “Перапаўненне свяшчэнных водаў” назвалі лепшым на міжнародным фотаконкурсе “Самыя неверагодныя фотаздымкі National Geographic”. Здымак зроблены з балкону ў час наваднення ў Індыі ў жніўні 2009 года.

Алег Грыцкевіч "Перапаўненне свяшчэнных водаў"“Гэта верхавіна затопленага ў час наваднення ў жніўні 2009 года індуісцкага храму ў індыйскім горадзе Варанасі (старажытны Бэнарэс). Знята з балкону гатэля са штатыва з вытрымкай у 30 секунд (на малой вытрымцы ў гэтай хуткай рацэ быў бы бачны попел, вянкі, смецце і парэшткі не да канца спаленых былых жывых істотаў). У пяцідзесяці метрах справа ад здымку знаходзіцца (тут на здымку не бачна) Манікарніка Гхат — самае галоўнае месца на рацэ Ганга для крэмацыі, па нашаму — рытуальнаму спальванню памерлых”, — распавёў гісторыю гэтага здымка Алег.Галоўны прыз у конкурсе — вандроўка на дваіх у Вашынгтон на экскурсію ў галоўны офіс National Geographic.

Алег Грыцкевіч мае 38 гадоў, нарадзіўся ў Расіі, з 1985 года жыве ў Беларусі, дзе скончыў Мазырскую медыцынскую вучэльню. Некалькі гадоў працаваў фельдшарам. Потым адслужыў у разведцы.У 1995-м удзельнічаў у AXA World Ride’95 — ваколсветцы на роварах, быў адзіным прадстаўніком ад СНД. На наступны год зладзіў велагонку па Беларусі “Чарнобыль-Надзея-96” з удзелам інвалідаў. Пазней працаваў у ЗША у кампаніі WorldTeamSports. А ў 1999-м заснаваў рэкламна-інфармацыйную газету “Полесье своими глазами”, якая выдаецца і дагэтуль. З 2003-га здзяйсняе штогадовыя ўзыходжанні на невядомыя, аднак значымыя верхавіны Тыбету, Індыі, В’етнаму, Камбоджы, Тайланду. Хобі — дайвінг, фота, альпінізм, сноўбордынг.

generation.by