Мая беларуская біяграфія

"Часта ў мяне пытаюцца, чаму я вывучыў беларускую мову, чаму я займаюся беларускай літаратурай. Распавесьці пра гэта – справа дзьвюх хвілінаў", -- піша літаратуразнавец, філолаг, перакладчык з Нямеччыны Андрэ Бём.

Сваю беларускую біяграфію прадстаўляе літаратуразнавец, філолаг, перакладчык з Нямеччыны Андрэ Бём, які набыў вядомасць праз сваю дзейнасць у Беларусі. Андрэ Бём займаецца беларускай літаратурай, а таксама культурнымі сувязямі паміж Германіяй і Беларуссю. На працягу некалькіх гадоў працаваў як выкладчык нямецкай мовы ў Беларусі, пры гэтым рэалізаваў шматлікія праекты ў беларускіх ВНУ.

Часта ў мяне пытаюцца, чаму я вывучыў беларускую мову, чаму я займаюся беларускай літаратурай. Распавесьці пра гэта – справа дзьвюх хвілінаў.

Травень 1996. 1. Двухтыднёвая экскурсія ў Менск – падарожжа, падчас якога група займаецца грамадзскім пытаньнямі. Раней я ніколі ня быў у расійскамоўнай краіне. Перад гэтым ужо вучыў расійскую мову ў школе...Травень 1997. 2. Двухтыднёвая экскурсія ў Менск – [тое ж самае].1999-2001. Вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсытэце ў Менску. Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура. Жывучы ў Беларусі, варта вывучаць мову гэтай краіны. Такім чынам я хутка знайшоў свой шлях у беларускую мову і літаратуру. У той час я зразумеў: “маленькія мовы” ня менш цікавыя, чым “вялікія” мовы сьвету... Першым беларускім пісьменьнікам, зь якім я пазнаёміўся, быў Алесь Разанаў (сьнежань 2000 г.). Гэта ён пазнаёміў мяне са Зьмітром Вішнёвым (сьнежань 2000 г.). І на маёй першай літаратурнай тусоўцы на Зьмітравай квартэры, якая больш падобная да сумесі майстэрні мастака і бібліятэкі, я сустракаю Вольгу Гапееву, Альгерда Бахарэвіча, Віктара Жыбуля, Ільлю Сіна і Юрася Барысевіча.Сакавік 2002. Навучаюся ў Ляйпцыгу. Арганізоўваю чатырохтыднёвую экскурсію, у якой удзельнічаюць таксама студэнты зь Вюрцбурга і Бамбэрга. На працягу чатырох тыдняў студэнты вучаць у БДУ ў Менску расійскую мову – а некатарыя зь іх таксама беларускую! І прыносяць неблагі прыбытак у выглядзе платы за навучанне. Адначасова я рыхтую магістэрскую дысэртацыю на тэму сьветабачаньня і канцэпцыі персанажаў у выбраных эпічных творах Уладзімера Караткевіча.Сакавік 2003. Арганізоўваю такую экскурсію для студэнтаў Ляйпцыгскага ўніверсытэту другі раз.Сакавік – травень 2004. Стажыроўка – вывучаю ў Ляйпцыгу нямецкую мову як замежную і мушу прайсці пэдагагічную практыку. Што можа быць лепш за практыку ў Менску? У БДУ, на філялягічным факультэце, на катэдры нямецкага мовазнаўства. З дапамогай стыпэндыі Германскай службы акадмічных абменаў (DAAD).2004/05 навучальны год. Я дагэтуль афіцыйна з’яўляюся студэнтам ў Ляйпцыгскім унівэрсытэце, спэцыяльнасьць “нямецкая мова як замежная”. Аднак прымаю рашэньне паехаць у Менск на два сэмэстры. Таксама з дапамогай стыпэндыі DAAD. Пішу навуковую (дыпломную) працу, рыхтуюся да йспытаў, паглыбляю свае веды беларускае мовы. І выкладаю на філялягічным факультэце ў рамках невялічкай стаўкі. І падаю ў DAAD дакуманты на пасаду лектара ў БДУ, якая вызваляецца ў 2005 годзе...2005-10. Лектар DAAD ў Беларускім дзяржаўным універсытэце ў Менску. Я выкладаю нямецкую граматыку, моўную практыку, краіназнаўства, сучасную нямецкую літаратуру, гісторыю Нямеччыны, гісторыю нямецкай мовы і нават гісторыю габрэйскай культуры ў Нямеччыне.Калі цяпер камусьці падаецца, што пералічэньне гэтых падзеяў не адказвае на пытаньне, ЧАМУ я займаюся менавіта беларускай літаратурай, тады ён/яна, мусіць, мае рацыю...

andre-boehm.livejournal.com

Фота: generation.by