Дзяды ў Бельгіі

Беларуская грамада ў Бельгіі традыцыйна адзначыла дзень памяці продкаў. Пасля памінальнай Боскай Літургіі ў Беларускай Грэка-Каталіцкай царкве ў Антверпэне вернікі адправіліся на Лёвэнскія могілкі, дзе пахаваны вядомы беларускі кампазітар Мікола Равенскі, які спачыў у Бельгіі ў 1953 годзе.

Беларуская грамада ў Бельгіі традыцыйна адзначыла дзень памяці продкаў.

Пасля памінальнай Боскай Літургіі ў Беларускай Грэка-Каталіцкай царкве ў Антверпэне вернікі адправіліся на Лёвэнскія могілкі, дзе пахаваны вядомы беларускі кампазітар Мікола Равенскі, які спачыў у Бельгіі ў 1953 годзе. Там, ля магілы, святар Ян Майсейчык адслужыў паніхіду па светлай памяці спадару Міколе і ўсім памерлым, сярод якіх тыя, хто аддаў свае жыцці за веру, волю, незалежнасць і памнажэнне славы Айчыны. У прамоўным слове пасля малітвы радны БНР Зміцер Піменаў узгадаў усіх кіраўнікоў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Памінанне Дзядоў скончылася спевам беларускага духоўнага гімну “Магутны Божа” і братэрскай трапезай, рупліва падрыхтаванай рукамі беларускіх гаспадыняў.

bielarus.eu