“Дзяды” ў Вільні

Беларусы Вільні ўладкавалі месца вакол Крыжа кіраўнікам паўстання 1863 г. на Лукішскай плошчы ў Вільні. Была прыбраная ад лістоты тэрыторыя вакол крыжа. Пачышчаная і ўладкаваная мемарыяльная пліта. Запаленыя знічы.

“Мы маем добрую традыцыю, прыходзіць сюды ўжо трэці год. Пасля таго, як беларуская грамада адстаяла гэтае месца ад не зусім зразумелых планаў па рэканструкцыі, якія не ўлічвалі нашыя інтарэсы, мы проста абавязаны даглядаць гэты крыж. Дарэчы, не так даўно быў абвешчаны новы конкурс праектаў на рэканструкцыю Лукішскай плошчы. Мы ўжо накіравалі свой зварот да Міністэрства культуры Літвы, каб апошнія абавязкова ўлічылі беларускія інтарэсы ў гэтым пытанні, то бок захавалі і ўладкавалі месца памяці Кастуся Каліноўскага. Нам няма тут чаго дзяліць, а тым больш знішчаць. Супольную гісторыю мы павінны будаваць супольна”.  – адзначыў адзін з ініцыятараў акцыі, Кірыл Атаманчык.

Старшыня ТБК у Літве Хведар Нюнька і каардынатар StudAlliance Кірыл Атаманчык

Прэс-служба StudAlliance