Беларуская восень прыйшла ў Елгаву

Па традыцыі ў кастрычніку ў Елгаву прыходзіць беларуская восень. Тыдзень беларускай культуры ў горадзе ладзіць мясцовае таварыства “Лянок”, кіраўнік Алена Грысле.

І пачаліся беларускія дні з выставы “Жыццё і творчасць елгаўскіх беларусаў”, падчас якой жыхары і госці горада маглі пазнаёміцца з экспанатамі выставы, якую падрыхтавалі народныя майстры, сябры Елгаўскага гарадскога і раённага беларускага таварыства “Лянок”. ўзросту.

У рамках свята адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная творчасці славутага беларускага пісьменніка Рыгора Барадуліна, а моладзь Елгавы магла прыняць удзел у інтэрактыўным конкурсе.

Тыдзень беларускай культуры ў Елгаве завершыўся гала-канцэртам, які адбыўся 22 кастрычніка ў вялікай зале гарадского дома культуры. У канцэрце бралі ўдзел не толькі гаспадары свята, самадзейныя артысты мясцовага беларускага таварыства “Лянок”, але госці з Рыгі і Беларусі.

Паводле svitanak.lv