У "Балтыйскiм ветры" - беларускi голас

Падрыхтаваны да выдання зборнiк вершаў паэтаў Лiепаi (Латвія) пад назвай "Baltijas vējš" ("Балтыйскi вецер"). У iм змешчаны i паэтычныя творы беларускі з Латвіі Ганны Дзюбянавай.

Выдавец зборнiка - Лiепайскае таварыства аматараў гiсторыi, музыкi i паэзii. Яго ўзначальвае таксама наш зямляк Кастусь Высоцкi. Ён жа - i iнiцыятар гэтага выдання, якое ўключае творы прадстаўнiкоў самых розных нацыянальнасцей, што пражываюць у горадзе пад лiпамi. Вершы прапануюцца чытачам на нацыянальных мовах i ў перакладзе на рускую або латышскую мовы.

Ганна Дзюбянава родам з-пад Маладэчна. Тут, у пасёлку Беразiнскае, прайшлi яе дзiцячыя гады, якiя былi напоўнены любоўю да роднага слова. Мацi Ганны - Соф'я Iванаўна Душкевiч працавала настаўнiцай беларускай мовы i лiтаратуры ў мясцовай школе. Яе захапленне паэтычнымi вобразамi перадалося i дачцы. Праўда, па жыццi Ганна пайшла сваёй дарогай, яна атрымала прафесiю тэхнолага хлебапякарнай вытворчасцi, якая сёння ў Латвii дапамагае ёй годна жыць i быць запатрабаванай.

А ў вольны час Ганна Мiхайлаўна звяртаецца да паэзii. Вельмi любiць чытаць беларускiх паэтаў, асаблiва захапляецца творчасцю Рыгора Барадулiна. А ў хвiлiны натхнення сама рыфмуе словы ў паэтычныя радкi, стварае вобразы, блiзкiя беларусам, у сваiх вершах выказвае думкi, якiя хвалююць землякоў. Пiша не толькi вершы, але i памфлеты, цудоўныя вiншаваннi для сяброў.

Валянцiна Грыбоўская.

ЛіепаяВашай увазе, паважаныя чытачы, прапануем вершы Ганны Дзюбянавай, якiя ўвайшлi ў зборнiк "Бaлтыйскi вецер".

* * *

Калi ўжо твае гадыIдуць, бягуць без чарады,Iм свой чарод не ўстановiш.Хвiлiну сiл няма спынiць.I час iмклiвы не дагонiш.Напэўна, у гэтым цуд жыцця,Якое дадзена нам зверху.I кожная пара свой мае сэнс.А чашу лёсу гэтуюНапоўнiць трэба нам даверху.У адну ваду не ўвойдзеш двойчы -Пра гэта ведаюць усе.Жыццё нам пакiдае ўспамiны.Цi помнiш, як было аднойчы?..Усяго патроху, пакрысе.

* * *Нiдзе, нiчый, нiяк, нiколi -Ты тут жывеш, як у нядолi.Табе няблага, цёпла, сытна,I на чужбiне ты прыладзiўся даволi спрытна.

Але дзе водар той,Што я з дзяцiнства знаю?Дзе мова родная?Дзе хатка матчына,Якую ўсё часцей я ўспамiнаю?Хто скажа, што яму i на чужбiне ўтульна, -Не вер нiколi!Зманіць табе,Зманіць сабе самому.Бо ўсёроўна хочацца дадому.

 

"Сьвітанак"