21 кастрычніка ў маскоўскім клубе "Шанці" адбыўся сумесны канцэрт музычнага праекта "У нескладовае" і гурта "Палац". Фотарэпартаж Дзмітрыя Зянковіча.
21 кастрычніка ў маскоўскім клубе "Шанці" адбыўся сумесны канцэрт музычнага праекта "У нескладовае" і гурта "Палац". Фотарэпартаж Дзмітрыя Зянковіча.
21 кастрычніка 2010 выпадкова даведаўся пра беларускае мерапрыемства ў маскоўскім ці то клубе, ці то рэстарацыі "Шанці" (мяркуючы па інтэр'еры - з індыйскім ухілам). Новы беларускамоўны праект "Ў нескладовае" ствараўся з мэтай музычнага захопу Массквы (ініцыятар - Р. Арлоў, экс-гітарыст J-Morc, сын пісьменніка Ул. Арлова). Гэта быў, здаецца, другі выступ гурта ў Маскве, але чамусьці без аніякай рэкламы (нават на сайце "Шанці" не было звестак) і ў месцы мала прыдатным для такой імпрэзы. Але асабіста для мяне гэта было вельмі нават зручна-можна было пабачыць вядомых землякоў літаральна побач і нават павітацца :)
Разам з гуртом прыехаў і літаратурны дэсант у выглядзе маладога паэта, кіраўніка беларускага ПЭН-клуба Андрэя Хадановіча (справа ад чырвонай дзеўчыны) і Уладзиміра Арлова (другі справа). Таксама быў гурт Палац!!!
"Ў нескладовае" не мае сталага складу. Праект кшталту салянкі. Гэтым разам саліравалі лідар гурта "Харлі" Яўген Чалышаў (правы) і лідар гурта "Далі" (левы). Ззаду выглядвае Раман Арлоў, які таксама праспяваў адну песеньку - рэп замест Памідорава.
Уладзімір Арлоў
Арлова змяняў Хадановіч з вершамі часам на грані фола :) Было весела!
"Ў нескладовае" ў поўным складзе (у той дзень :)
"Палац" -- "Як пайду я ў новую канюшню!"
Напрыканцы выступу сп. Алег пажадаў усім нам, слухачам, вучыць беларускую мову, бо "жывем жа ў саюзнай дзяржаве"! Мы шчыра паабяцалі, што будзьмо! :)))))
Болей фота тут.
picasaweb.google.ru/zmicier.bel