Днямі ў выдавецтве Leipziger Literaturverlag выходзіць нямецкі пераклад рамана Альгерда Бахарэвіча "Сарока на шыбеніцы".
У сваім блогу аўтар выказве падзяку перакладчыку і ўсім, хто спрычыніўся да выхаду ў свет арыгіналу "Сарокі на шыбеніцы":
"Найперш хачу падзякваць перакладчыку Томасу Вайлеру, які зьдзейсьніў амаль немагчымае: перастварыў па-нямецку гэты досыць складаны, насычаны моўнымі выкрутамі, жаргонам, парнаграфіяй, рознымі савецкімі ды раньне- і позьнелукашысцкімі рэаліямі і побытавымі дэталямі, занадта беларускі тэкст.І не магу не згадаць добрым словам людзей, што ў 2008 годзе спрычыніліся да выданьня ў Менску арыгіналу "Сарокі", безь якога не было б і перакладу:майго першага і самага патрабавальнага крытыка і чытача -- жонку Ксенію,рэдактара кнігі Сяргея Шупу,Сяргея Кандраценку, які зьвярстаў раман,Сяргея Ждановіча, аўтара вокладкі, і, вядома, Ігара Логвінава, які калісьці беларускую "Сароку" прыняў, выдаў і прадаў".