У Любліне прайшла канферэнцыя “Польска-беларускія культурныя, літаратурныя і моўныя сувязі”

Чарговая міжнародная навуковая канферэнцыя “Польска-беларускія культурныя, літаратурныя і моўныя сувязі” („Polsko-białoruskie związki kulturowe, literackie i językowe”) адбылася 14-16 кастрычніка ў Любліне (Польшча).

Чарговая міжнародная навуковая канферэнцыя “Польска-беларускія культурныя, літаратурныя і моўныя сувязі” („Polsko-białoruskie związki kulturowe, literackie i językowe”) адбылася 14-16 кастрычніка ў Любліне (Польшча) на базе Інстытута славянскай філалогіі і Інстытута гісторыі Універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай, а таксама Польскага таварыства беларусістаў.

На пленарным пасяджэнні выступілі з дакладамі навукоўцы з Польшчы (Ніна Баршчэўская, Рышард Радзік), з Беларусі (Юрый Вашкевіч, Іван Штэйнер) і Германіі (Гун-Брыт Колер). У канферэнцыі ўзялі ўдзел гісторыкі, сацыёлагі, рэлігіязнаўцы, этнографы і філолагі з Польшчы, Беларусі, Германіі, Расіі, Славакіі, якія выступілі на трох секцыях: культурнай, літаратуразнаўчай і мовазнаўчай. Пасля работы кожнай секцыі адбываліся ажыўленыя дыскусіі па пытаннях, якія былі закрануты ў дакладах выступоўцаў. Актыўны абмен думкамі і падчас гэтых дыскусій, і ўвогуле падчас работы канферэнцыі, безумоўна, быў карысны для выпрацоўкі новых поглядаў на праблему беларуска-польска-іншаславянскіх сувязей.

Ірына Савіцкая,
Бюлетэнь Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, 2010, № 9