Айцец Надсан наведаў ЕГУ з прэзэнтацыяй кнігі

nadsan_th20 кастрычніка, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт у Вільні наведаў айцец Аляксандар Надсан. Мэтай візіта сталася выданне ўнікальнай ў беларускай літаратуры кнігі па беларусыстыцы, што прысведчаная да 80-ці годдзя Надсана і 50-ці годдзя яго святарства.

Разам з айцом Надсанам, перад студэнтамі, выкладчыкамі і адміністрацыяй ЕГУ ды беларускай дыяспарай Вільні, выступіла і адна з рэдактараў кнігі “Сонца тваё не пакоціцца, і месяц твой не схаваецца” Ірына Дубянецкая, якая распавяла прысутным пра сустнасць выдання. Таксама, на сустрэчы прысутнічалі і некаторыя з укладальнікаў унікальнага выдання.

nadsan_u_ehu 1

Унікальнасць кнігі палягае ў тым, што ў яе змест закладзеныя тэксты 100 навукоўцаў з 14-ці краін Свету на больш як 600 старонках. Даследчыцкія працы, эсэ, вершы, прыведзеныя на беларускай ды ангельскай мовах.

nadsan_u_ehu 2

Выданне стала магчымым пры падтрымцы Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі, Школы славянскіх і ўсходняеўрапейскіх даследванняў універсітэцкага каледжу Лондана і Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільні.

nadsan_u_ehu 3

nadsan_u_ehu 4

nadsan_u_ehu 5

Прэс-служба StudFlliance