“Мы перакананыя, што менавіта візавы бар’ер і закрытасць беларускай сістэмы — гэта асноўныя перадумовы кансервацыі цяперашняга стану, які не задавальняе ні беларускае грамадства, ні ЕЗ”, — адзначаюць аўтары маніфесту, сябры віленскай арганізацыі Belarus Watch.
Belarus Watch заклікала кіраўнікоў Беларусі і Літвы “як мага хутчэй дамовіцца аб бязвізавым рэжыме для жыхароў памежжа, які абяцаецца не першы год”. Наступным крокам, на думку аўтараў маніфесту, мусіць стаць зніжэнне візавых коштаў, і, нарэшце, адмена візаў.
“Што можа быць больш разбуральным для прывабнага іміджу вольнай аб’яднанай Еўропы, чым твар консульскага працаўніка за шыбай амбасады? Ён раздражнёны і стомлены — бо замест таго, каб годна прадстаўляць сваю дзяржаву, даводзіцца цэлымі днямі выконваць бессэнсоўную
У 2009 годзе Беларусь займала першае месца ў СНД па колькасьці выдадзеных шэнгенскіх візаў на душу насельніцтва. Чакаецца, што ў 2010 наша краіна па гэтым паказчыку пяройдзе на першае месца ў свеце.
Далучыцца да маніфесту можна па гэтай спасылцы.
Андрэй Смятаннікаў, generation.by