Айцец Надсан прэзентуе ў ЕГУ ўнікальную кнігу

Маладзёвая ініцыятыва StudAlliance і Еўрапейскагі гуманітарны універсітэт запрашаюць на прэзэнтацыю ўнікальнай кнігі “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца”, падрыхтаванай да 80-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя з дня святарства айца Аляксандра Надсана.

Маладзёвая ініцыятыва StudAlliance і Еўрапейскагі гуманітарны універсітэт запрашаюць на прэзэнтацыю ўнікальнай кнігі “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца”, падрыхтаванай да 80-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя з дня святарства айца Аляксандра Надсана.

Аляксандар Надсан - беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітар для беларусаў-каталікоў у замежжы, а таксама Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

На 620 старонках змяшчаныя сотня арыгінальных артыкулаў 100 навукоўцаў з розных краін і творы 25 пісьменнікаў. Кніга гэта найперш канцэнтрацыя беларускай думкі пачатку 21 стагоддзя. Уключае наступныя раздзелы: Мовазнаўства, Гісторыя, Археалогія, Літаратуразнаўства, Скарыназнаўства, Кітабістыка, Кнігазнаўства, Фалькларыстыка і этнаграфія, Музыказнаўства, Культуразнаўства. Грамадазнаўства, Беларуская дыяспара, Чарнобыль, Біблеістыка, Сыстэматычнае і маральнае багаслоўе, Гісторыя Царквы, Патралёгія, Старажытны Блізкі Усход, Рэлігіязнаўства, Паэтычныя творы, Пралог і Эпілог.

Шмат каляровых уклеек. Цудоўнае мастацкае аздабленне і паліграфічнае выкананне. Пад рэдакцыяй Ірыны Дубянецкай, Арнольда Макміліна, Генадзя Сагановіча. Выданне: Мінск, “Тэхналогія”. Наклад: 250 асобнікаў.Прэзентацыя адбудзецца 20 кастрычніка ў навучальным корпусе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Пачатак у 13:00! 213 аўдыторыя!

Прэс-служба StudAlliance

Таксама прэзентацыі кнігі “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца” з удзелам а. Аляксандра Надсана пройдуць у Мінску і Лондане. Падрабязнасці чытайце ТУТ.