У Віленскім педагагічным універсітэце адбылася прэзентацыя кнігі "Беларусы ў Літве”

У Віленскім педагагічным універсітэце адбылася прэзентацыя кнігі Алеся Адамковіча “Беларусы ў Літве: учора і сёння”. Прысутнічалі студэнты-беларусісты ўніверсітэта, а таксама героі кнігі: старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька, Таццяна Дубавец.

Алесь Адамковіч выкладае ў Віленскім педадагічным універсітэце беларускую літаратуру. На здымку аўтар кнігі з удзельнікамі прэзентацыі, сярод якіх багата было і ягоных студэнтаў.

westki.info