Лявон Вольскі ўпершыню выступіў у Лондане + фота

Увечары 9 кастрычніка Лявон Вольскі ўпершыню выступіў у Лондане. Лідар N.R.M. зрабіў для брытанскай дыяспары агляд сваёй творчасці за 20 гадоў, ад самых першых песень да самых апошніх.

Увечары 9 кастрычніка Лявон Вольскі ўпершыню выступіў у Лондане. Лідар N.R.M. зрабіў для брытанскай дыяспары агляд сваёй творчасці за 20 гадоў, ад самых першых песень да самых апошніх.

Канцэрт пачаўся з "Зямлі", якую ў 1989 годзе запісала яшчэ "Мроя". Далей Вольскі заспяваў тое-сёе з супольных праектаў "Я нарадзіўся тут" і "Народны альбом", прайшоўся па творчасці N.R.M. і дадаў "Белай яблыні грому". Затое амаль абыйшоў увагай альбом "Такога няма нідзе": выканаў з яго толькі "Дай мне знак".

У Лондане ў Вольскага ёсць і зусім маладыя фанаты

Сустрэча адбылася ў Беларускім доме на 52 Penn Road. Там месціцца Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі. Візіт Вольскага ў Лондан адбываецца па запрашэнні Англа-беларускага таварыства, заснаванага ў 1954 годзе.

Павел Свярдлоў, "Еўрарадыё", фота Аляксандр Кузняцоў, "Салідарнасць"