Беларускія эколагі і грамадскія актывісты з Літвы і Беларусі працягваюць барацьбу супраць будаўніцтва новых атамных аб'ектаў на тэрыторыі Літвы і Беларусі.
Услед за грамадскай акцыяй пратэсту супраць будаўніцтва АЭС у Літве і Беларусі, якая прайшла 29 верасня ў цэнтры літоўскай сталіцы, у Вільні з'явіўся анты-атамны банер над мастом Ужупіса, які знаходзіцца ў Старым горадзе. Змест банера “За будучыню без атамных монстраў!”.
Цягам усяго кастрычніка ў Вільні будуць праходзіць розныя мерапрыемствы, якія накіраваны на прыцягненне грамадскай увагі да праблем з атамнай энергетыкай.
Прэс-служба StudAlliance