У Таварыстве беларускай культуры Літвы адбылася імпрэза, прысвечаная слаўнай старонцы беларускай гісторыі - Аршанскай бітве 1514 года.
Дзякуючы гэтай перамозе, было вернута шэраг гарадоў ВКЛ, і на доўгі час усталяваўся пакой, а сама бітва вывучалася ваеннымі як прыклад перамогі над значна большымі сіламі праціўніка.
Прэзідэнт Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве Раман Вайніцкі распавёў пра свята беларускай песні, што ладзілася 19 верасня ў гарадской ратушы Вільні і было арганізавана клубам "Сябрына"і беларускай амбасадай у Літве. Праграма была вельмі насычанай з удзелам шматлікіх мастацкіх калектываў з Літвы і Беларусі. Кіраўнікоў хораў і лепшых выступоўцаў . узнагародзілі сувенірамі. Раман Вайніцкі таксама закрануў пытанне часцейшых кантактаў з ТБК і сумеснага адзначэння нашых гістарычных падзей і нацыянальных святаў, адсутнасць дапамогі з боку нашай метраполіі. Міністр культуры Беларусі Павел Латушка абяцаў падтрымку дзейнасці беларускім арганізацыям за мяжою .
У выступленні Андруся Старавойтава гаварылася пра яго нязгоду з кіраўніцтвам радыё "Палонія" наконт таго, што ў беларускіх перадачах тэксты выступленняў з рускай ці польскай мовы на беларускую не перакладаюцца. Не выпускаліся ў эфір падрыхтаваныя ім матэрыялы-паведамленні. Таксама не задавальняла засілле польскасці ў рэдакцыях. Таму працягваць працу карэспандэнтам не мела сэнсу.
У выступленні палітолага Артура Юдзіцкага пра сітуацыю ў Беларусі перад прэзідэнцкімі выбарамі гаварылася пра адсутнасць адзінства сярод дэмакратычных кандыдатаў. На думку А.Юдзіцкага, перамены ў Беларусі наступяць у 2013 годзе.
У сувязі з 60-годдзем расстрэлу бальшавікамі нязломнага беларускага патрыёта Расціслава Лапіцкага быў паказаны дакументальны фільм "Расціслаў Лапіцкі".