Спектакль у пастаноўцы Мікалая Пінігіна стане рэпертуарным, у ім будуць іграць польскія акцёры, а галоўную ролю выканае заслужаны артыст Беларусі Віктар Манаеў. Мастак-пастаноўшчык - Вольга Мацкевіч, кампазітар - Мікалай Зубрыч. Праект рэалізаваны пры падтрымцы міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы. За некалькі дзён да прэм'еры Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пакажа на сцэне тэатра "Рампа" свой варыянт спектакля "Пінская шляхта" - той, што ідзе на беларускай сцэне. У далейшым плануецца творчы абмен паміж Беларуссю і Польшчай: акцёры Купалаўскага тэатра будуць іграць у дэкарацыях тэатра "Рампа", а польскія акцёры - на сцэне і ў дэкарацыях Купалаўскага тэатра. Як адзначыла Святлана Шыцікава, гэта ўжо не першы польска-беларускі тэатральны праект. Яркім прыкладам творчага супрацоўніцтва дзвюх краін можа служыць работа знакамітага польскага рэжысёра Кшыштафа Занусі з беларускімі акцёрамі, якія сыгралі ў міжнародным тэатральным праекце пад назвай "Дзева і Смерць" па п'есе Арыэля Дорфмана. Беларускія тэатралы мелі магчымасць атрымаць асалоду ад спектакля 21 верасня ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага. Будуць развівацца беларуска-польскія адносіны і ў сферы кінамастацтва. Перспектывы такога супрацоўніцтва абмеркавалі нядаўна на сустрэчы міністр культуры Беларусі Павел Латушка і сусветна вядомы рэжысёр Кшыштаф Занусі.
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане