Акцыя пратэсту ля беларускай амбасады ў Бруселі

Раднымі БНР у Бельгіі разам з палітычнымі ўцекачамі быў зладжаны пікет пратэсту насупраць беларускай амбасады. Нагодай для акцыі пратэсту стала затрыманне 17 верасня кіраўніка гомельскага ініцыятыўнага камітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Кастуся Жукоўскага.

brussel20092010

Пад час пікету была перададзена петыцыя пратэсту, са зместам якой можна азнаёміцца тут.

Паводле bielarus.eu