У Вільні адчынена шыльда ў гонар Францішка Багушэвіча + фота

Адкрыццё шыльды ў гонар патрыярха беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча, лёс якога быў цесна звязаны з Вільняй і Віленскім краем, адбылося 17 верасня ў Вільні  на вул. Арклю 18 с (Коннай - бел.).

Адкрыццё шыльды ў гонар патрыярха беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча, лёс якога быў цесна звязаны з Вільняй і Віленскім краем, адбылося 17 верасня ў Вільні  на вул. Арклю 18 с (Коннай - бел.).

Шыльда была ўсталявана дзякуючы намаганням Таварыства беларускай мовы Віленскага краю, пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы, Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама мэрыі Вільні і мэрыі Мінска.

На адкрыцці шыльды прысутнісутнічалі Мініст Культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Уладзімір Дражын, віцэ-мэры Вільні і Мінска, прадстаўнікі грамадскасці Беларусі і Літвы, дзечы грамадскіх аб'яднанняў, у тым ліку старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька, вучні і настаўнікі Віленскай беларускай школы, выкладчыкі і студэнты Віленскага педагагічнага універсітэта цэнтра беларусістыкі з яе загадчыкам доктарам Лілеяй Плыгаўкай і шмат вядомых і паважаных гасцей. Ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” на мерапрыемстве прысутнічала Старшыня Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская.

Адкрыццё шыльды пачалося з выступлення гурта „Стары Ольса“. Пасля выступалі прадстаўнікі як беларускіх, так і літоўскіх уладаў. Яны гаварылі пра вялікі ўклад Франнцішка Багушэвіча ў беларускую літаратуру і культуру і адзначалі своеасаблівасць Вільні, як горада, які даў магчымасць развіццю розных культур, у тым ліку і беларускай. Міністр Культуры Рэспублікі Беларусь сваю прамову распачаў з усім вядомых слоў Ф. Багушэвіча: „Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрла”. Гэтыя словы ён паўтарыў некалькі разоў. Гучалі яны і ў іншых выступоўцаў.

Важна адзначыць, што ўсе беларускія чыноўнікі прамаўлялі на добрай беларускай мове. Прамовы літоўскіх чыноўнікаў перакладаліся таксама на беларускую мову.

У дадзеным выпадку можна шмат казаць, разважаць, крытыкаваць, але можна сказаць адназначна, што справа беларускай Вільні не забытая, яна працягвае жыць далей. І тое, што гэтым разам яна сабрала людзей розных палітычных поглядаў, нацыянальнасцяў пад знакам Францішка Багушэвіча і беларускай мовай гаворыць пра тое, што яна не згінула, жывая і працягвае гуртаваць супольнасць Вільні на фундаменце беларускасці.

Выступленне гурта "Стары Ольса"

Выступае намеснік кіраўніка Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў

Выступаюць вучні Віленскай беларускай школы

Выступае мінсітр культуры Беларусі Павел Латушка

Выступае старшыня Таварыства беларускай мовы Віленскага краю Юрась Юркевіч

Алесь Адамковіч, westki.info