Распачаў працу першы ў Эстоніі беларускі клас

6 верасня ў школе г. Кохтла-Ярве пачаткаў працу першы ў Эстоніі беларускі клас. Клас працуе па адмыслова распрацаванай праграме две гадзіны ў тыдзень, у часе якіх вучні вывучаюць беларускую мову, гісторыю і культуру. Клас з'яўляецца зборным - у ім навучаюцца школьнікі ад 5-12 класаў.

Як паведамлялася раней, ініцыятарам адкрыцця беларускага класа і яго настаўнікам з'яўляецца выпускнік гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Зміцер Панфіленка.

"У бягучым годзе я планую адкрыць яшчэ адзін беларускі клас у г. Маарду, а таксама беларускія нядзельныя школы ў Таліне і Маарду, -- паведаміў Зміцер Панфіленка. -- Ужо распрацаваныя вучэбныя праграмы для вячэрніх школ, якія складзеныя такім чынам, што вучнямі нядзельных школ могуць быць нават дзеці, пачынаючы з трох гадоў. Цяпер я працую над афармленнем дакументаў для адкрыцця дадзеных нядзельных школ і праводжу набор слухачоў".

Зміцер Панфіленка дадаў, што бацькі, якія пражываюць у Таліне, Маарду і Кохтла-Ярве і жадаюць, каб іх дзеці навучаліся ў беларускіх класах і беларускіх нядзельных школах могуць звязацца з ім па тэлефоне +372 582 36 100, а таксама па электроннай пошце dzmitry@or.ee або dzima85@rambler.ru.

Ігар Случак

Відэасюжэт пра беларускія класы ў Эстоніі глядзіце тут.